С 17 по 22 ноября в нашей школе прошла Неделя русского и белорусского языка и литературы под девизом: « Язык - богатство нации, литература - ее сокровище!».
Открытие недели стартовало с занимательной перемены «Король ребусов» (по русскому и белорусскому языкам). Для учащихся 5–9-х классов были разработаны ребусы различной степени сложности, которые ребята активно решали на скорость. Наибольшего успеха добились Визер Денис, Ковалец Артем и Шпаковский Дмитрий.

18 лістапада вучні 4-9 класаў сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнай гульні “Мова родная - мова модная”, што прайшла ў выглядзе спаборніцтва паміж камандамі “Разумнікаў” і “Знаўцаў”. Удзельнікі гульні выконвалі розныя заданні: перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, знаходзілі сінанімічныя пары, расшыфроўвалі назвы беларускіх песень па эмодзі. Гэта дазволіла вучням прадэманстраваць багацце свайго слоўнікавага запасу і паспаборнічаць за тытул найбольш кемлівых і адукаваных.


20 лістапада вучні 5-9 класаў прынялі актыўны ўдзел у інтэлектуальнай гульні па беларускай літаратуры “Павуціна". Разбіўшыся на каманды, удзельнікі па чарзе выбіралі нумары пытанняў на “павуціне”, якая складалася з 32 сектараў. Дадаткова было прадугледжана 8 асаблівых пазіцый: “павук” азначаў пераход ходу, “жамчужына” прыносіла дадатковы бал, а “кропля вады” анулявала ўсе раней заробленыя балы. Вучням былi прапанаваны пытаннi рознай ступенi складанасцi, якiя закраналi бiяграфii пiсьменнiкаў, змест твораў, а таксама лiтаратуразнаўчыя тэрмiны. Дзеці праявілі высокую актыўнасць і зацікаўленасць у ходзе гульні.


Тыдзень завяршыўся конкурсам на званне лепшага чытальніка вершаў беларускіх паэтаў сярод вучняў 1-9 класаў. Лепшымі чытальнікамі сталі Нагорны Аляксандр (Я.Купала “Лістапад”) і Візер Дзяніс (П. Броўка “Калі ласка”). Было прыемна бачыць, наколькі артыстычна і выразна дзеці выконвалі творы на роднай мове.
раскрыть » / « свернуть