Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Прафсаюз

ПЕРШАСНАЯ ПРАФСАЮЗНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ
ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ
АДУКАЦЫІ «Лобчанская базавая школа»
БЕЛАРУСКАГА ПРАФЕСІЙНАГА
САЮЗА РАБОТНІКАЎ АДУКАЦЫІ І НАВУКІ

Што такое прафсаюз?


Прафсаюз-гэта:

   прафесіяналізм,

     разумнасць,


       адказнасць,


          фінансавая падтрымка,

             салідарнасць,

               арганізаванасць,

                 юрыдычная дапамога,

                   законнасць.

Прафесійны саюз з'яўляецца добраахвотнай грамадскай арганізацыяй, якая аб'ядноўвае грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, у тым ліку навучэнцаў ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, звязаных агульнымі інтарэсамі па родзе дзейнасці, як у вытворчай, так і невытворчай сферах, для абароны працоўных, сацыяльна - эканамічных правоў і інтарэсаў.

Дзве асноўныя функцыі прафсаюзных арганізацый:

прадстаўленне інтарэсаў работнікаў у адносінах з працадаўцамі;
абарона працоўных правоў і законных інтарэсаў работнікаў.

Што дае нам прафсаюз?

Стабільнасць працоўных адносін.
Далучэнне да кіравання ўстановамі праз пагадненні і калектыўныя дагаворы.
Падтрымку і развіццё творчага і прафесійнага патэнцыялу.
Кансультацыі юрыстаў. Абарону ў судзе. Кансультацыі спецыялістаў па ахове працы і прававую дапамогу пры няшчасных выпадках.
Арганізацыю адпачынку працаўнікоў і іх дзяцей.
Арганізацыю і правядзенне культурных мерапрыемстваў.
Матэрыяльную дапамогу работнікам.
Асноўныя паўнамоцтвы прафсаюзаў замацаваны ў главе 2 Закона аб прафсаюзах. Дадзены закон дае роўныя правы ўсім прафсаюзам.

Сярод паўнамоцтваў, якімі надзяляе прафсаюзы заканадаўства, можна вылучыць наступныя:

абарона сацыяльна-працоўных правоў работнікаў, у тым ліку шляхам звароту ў органы, якія разглядаюць працоўныя спрэчкі;
вядзенне калектыўных перагавораў, заключэнне калектыўных дагавораў ці пагадненняў, кантроль за іх выкананнем;
кантроль за выкананнем працадаўцам заканадаўства аб працы;
атрыманне інфармацыі ад працадаўцы, органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання па сацыяльна-працоўных пытаннях.

Паўнамоцтвы прафсаюза

Важным складнікам дзейнасці прафсаюзаў з'яўляецца ўдзел ва ўсталяванні і змене ўмоў працы, вызначэнні рэжымаў працоўнага часу і г. д.

Для кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы прафсаюзам дазволена ствараць уласныя інспекцыі працы, якія надзяляюцца паўнамоцтвамі, прадугледжанымі палажэннямі, якія зацвярджаюцца прафсаюзамі. Прафсаюзныя інспектары працы бесперашкодна наведваюць арганізацыі, у якіх працуюць члены дадзенага прафсаюза, незалежна ад формаў уласнасці і падпарадкаванасці. Гэта мерапрыемства неабходна для правядзення праверак выканання працадаўцамі умоў калектыўнага дагавора або пагаднення.

Раздзелы сайта