У школе з 25.04.2022 па 29.04.2022 праходзіць Тыдзень групы падоўжанага дня. У панядзелак 25.02.2022, згодна з планам, было праведзена ўрачыстае адкрыццё Тыдня ГПД. Навучэнцы пазнаёміліся з Планам мерапрыемстваў на тыдзень, абмеркавалі як найлепшым чынам у іх паўдзельнічаць і праявіць свае творчыя здольнасці, фантазію, кемлівасць. У канцы мерапрыемства вучні аформілі стэнд тыдня.


У аўторак 26.04.2022 у рамках Тыдня праводзіўся конкурс дзіцячых малюнкаў Зямля пад белымі крыламі. Вучні прынялі актыўны ўдзел у конкурсе і ў выніку атрымалася змястоўная і маляўнічая выстава дзіцячых малюнкаў.


У сераду было пачата калектыўна творчага справа "Запрашаем у госці!". На першым этапе справы была арганізавана творчая майстэрня, у ходзе якой вучні майстравалі сувеніры з паперы для дзяцей - дашкалят. Хлопцы пастараліся і падарункі атрымаліся прыгожымі і разнастайнымі.



У чацвер мерапрыемствы Тыдня ГПД прадоўжыліся. Сёння адбыўся другі этап КПС. У літаратурную гасцёўню пад назвай "Падарожжа па школьнай краіне" былі запрошаны будучыя школьнікі - выпускнікі старэйшай групы. Навучэнцы пазнаёміліся ў гульнявой форме дашкалят з падручнікамі, школьнымі прыладамі. Прапанавалі віктарыну, смешныя гісторыі з жыцця і многае іншае. Усе дзеці атрымалі зарад пазітыву, а дашкольнікам яшчэ дасталіся прызы ад вучняў.


У пятніцу, 29.04.2022, у рамках Тыдня ГПД дзеці наведалі этнаграфічны куток Дома культуры аг. Лобча. Дзеці пазнаёміліся з экспазіцыяй кутка, у якой прадстаўлены прадметы побыту нашых продкаў і творчыя работы народных умельцаў.




У другой палове дня падведзены вынікі тыдня. Самыя актыўныя вучні атрымалі граматы за ўдзел і салодкія прызы.




