Асноўныя звесткі пра Лунінеччыну ад старажытнасці да пачатку ХХ ст
Размешчаны на ўсходзе Брэсцкай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 г. Плошча — 2,7 тыс. км2. Населеных пунктаў 79 (1993 г.), у тым ліку горад Лунінец, горад Мікашэвічы, пасёлак Палескі, 11 сельсаветаў: Бастынскі, Багданаўскі, Вулькаўскі, Гарадоцкі, Дварэцкі, Дзятлавіцкі, Лахвенскі, Лунінскі, Рэдзігераўскі, Сінкевіцкі, Чучавіцкі і адзін Мікашэвіцкі пасялковы Савет.
Тэрыторыя раёна размешчана ў зоне Беларускага Палесся.
Самае высокае месца сушы над узроўнем Балтыйскага мора 152 м., самае нізкае — 128 м. Карысныя выкапні: граніт, торф, пясок, гліна, сапрапель. На тэрыторыі раёна цячэ рака Прыпяць з яе прытокамі Случ з прытокам Валхва, Сітніцкі канал з прытокам, канал Глухая Лань, Лань, Смердзь з прытокам, канал Валчанскі, Цна, канал Лунінецкі, Бобрык. Суднаходны канал Мікашэвічы. Найбольшыя азёры Белае, Чорнае і Вулькаўскае. Вадасховішчы: Велута і Собельскае.
Пад лесам 40 % тэрыторыі раёна, пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі 29 % (13,7 % ворных зямель, 15,3 % сенажацей і пашы).
Раён размешчаны на скрыжаванні чыгуначных дарог Брэст — Гомель і Львоў — Рыга. Праходзяць аўтамабільныя дарогі Гомель — Брэст, Лунінец — Пінск, Лунінец — Ганцавічы, Мікашэвічы — Салігорск. Ёсць рачны порт Мікашэвічы. Выдаецца раённая газета "Лунінецкія навіны" и незалежная газета "Инфарм-прагулка".
1). Старажытная гісторыя.
Скамянелыя сведкі мінуўшчыны...
Зямля Лунінеччыны захавала памяць аб людзях, якія аблюбавалі найбольш прывабныя мясціны яшчэ ў пачатку неаліту і працяглы час пражывалі тут.
Сляды неалітычных паселішчаў V—ІІІ тысячагоддзяў да н.э. выяўляюцца па знаходках крамянёвых прылад працы, фрагментах ляпнога і часта арнаментаванага посуду. Нярэдка трапляюцца сякеры, серпападобныя нажы, двухшыпныя наканечнікі стрэл і іншыя рэчы. У перыяд неаліту людзі ўмелі рабіць з каменя патрэбныя інструменты, а з гліны ляціць вострадонныя пасудзіны розных памераў, якія выкарыстоўваліся і для прыгатавання страў на вогнішчы, і для захоўвання ежы і напояў. Названы перыяд характарызуецца новай формай гаспадарання — вытворчасцю прадуктаў земляробства і жывёлагадоўлі. Аднак значная частка рацыёну папаўнялася за кошт палявання, рыбалоўства, збіральніцтва. Стаянкі эпохі неаліту вядомы даследчыкам ва ўрочышчы Шырокапяскоўскае каля Лунінца, у 2 — 3 км. на поўдзень ад вёскі Лобча, справа ад палявой дарогі, што вядзе ў вёску Дубаўка, на пагорках Загор'е і Пільчукова Гара, а таксама каля хутара Бабы, што знаходзяцца на адлегласці 1,5 — 2,5 км. на паўднёвы ўсход ад Кажан-Гарадка, на левым беразе ракі Смердзь у 2,5 км. на поўнач ад вёскі Лахва і на краі надпойменнай тэрасы ў 1 км. на паўднёвы ўсход ад гэтага ж населенага пункта, а таксама ў тым жа накірунку ад вёскі Лахаўка непадалёк ад яе ваколіцы.
Працягвалася жыццё на нашых абшарах і ў так званым бронзавым веку, хоць асноўныя прылады працы па-ранейшаму рабіліся з каменя, таму што сыравіны для выплаўкі бронзы ў блізкім наваколлі няма. Каменныя інструменты названай эпохі неаднаразова трапляліся даследчыкам і на памянёных ужо пагорках каля Кажан-Гарадка, і ў 1—3 км. на паўднёвы захад ад Лахвы, і ў нізіне, што падступае да левага берага р. Цны каля Дрэбска, і каля вёсак Лунін і Красная Воля, і ва ўрочышчы Загарадзішча непадалёк ад Мікашэвічаў. Часцей за ўсё сякеры мелі прасвідраваньш адтуліны для насаджвання тапарышча, а іншы раз сустракаліся сякерыкліны прамавугольнага сячэння з тоўстым абушком. Распаўсюджанымі знаход-камі з'яўляюцца фрагменты кераміч-нага посуду, крамянёвыя вырабы. Рэшткі паселішчаў выяўлены і каля Лунінца, дзе знойдзена свідраваная каменная матыка лінзападобнай формы з закругленым абухом. У мінулым стагоддзі на балоце ля вёскі Грычынавічы знаходзілі бурштын і рэшткі драўляных чаўноў.
У перыяд жалезнага веку (VII ст. да н.э. — IV ст. н.э.) на лунінецкай зямлі было шмат паселішчаў, аб чым сведчаць знаходкі ляпнога посуду мілаградскай і зарубінецкай культур, кавалкі металургічнага жалезнага шлаку, кавальскія вырабы і інш. На ўсходнім ускрайку Кажан-Гарадка ля дарогі на Лахву маюцца два гарадзішчы, размешчаныя блізка адно ад другога. Ёсць умацаванне паселішча каля вёскі Лобча ва ўрочышчы Вал (Гаранец). Пражывалі людзі і на адкрытых паселішчах ва ўрочышчах Відзіуш-Гара, Загор'е, Шльчукова Гара каля Кажан-Гарадка, Рыбуня каля Лахвы. Непадалёку ад пасяленняў нашы продкі хавалі сваіх нябожчыкаў. Так, чалавечыя косці выяўлены ля вёскі Дзятлавічы, бескурганны могільнік з трупаспаленнем — ля вёскі Сінкевічы. Ва ўсходнім накірунку ад гэтай вёскі ва ўрочышчы Патоўсты Востраў маецца вялікі курган. Курганны могільнік ёсць ля вёскі Намакрава. Побач, ва ўрочышчы Могліцы, паблізу р. Лань, на полі сустракаецца ляпная і ганчарная кераміка — несумненныя сляды дзейнасці чалавека. Ляпная кераміка эпохі жалезнага веку, знойдзеная ва ўрочышчы Відзіуш-Гара, захоўваецца ў Дзяржаўным археалагічным музеі ў Варшаве.
На жаль, археалагічныя помнікі Лунінецкага раёна яшчэ вельмі слаба даследаваны. А раскопкі пакуль што праведзены толькі на адным паселішчы пражскай культуры (V —VII ст. н.э.) каля Кажан-Гарадка ва ўрочышчы Гарбарава Гара. Верагодна, што гэта было гарадзішча, абнесенае з усіх бакоў валам.
На пасяленні ва ўрочышчы Гарбарава Гара выяўлены прадметы, якія нярэдка сустракаюцца на раннеславянскіх паселішчах і ў могільніках. Гэта так званыя гліняныя "хлябкі". Знешнім выглядам яны нагадваюць круглыя булачкі або мініяцюрныя хатняй выпечкі боханы хлеба. Прызначэнне гліняных "хлябкоў" не ўстаноўлена. Мяркуюць, што іх выкарыстоўвалі ў культавых мэтах, магчыма, яны выконвалі магічную ролю. У паўзямлянцы каля печы і на некаторай адлегласці ад яе знойдзена восем пэлых "хлябкоў" і 22 фрагменты. Іх памеры вагаюцца ад 6,5 да 8 см у Дыяметры і 3-5 см таўшчынёй.
Кавальская прадукцыя ў першую чаргу прадстаўлена нажамі, а таксама лязом сякеры, цвікамі, стрыжнямі і інш.
Есць на Лунінеччыне і археалагічныя помнікі эпохі Кіеўскай Русі. Напэўна, людзі ў гэты час пражывалі пераважна на селішчах, што не мелі абарончых збудаванняў. Выяўленне такіх пасяленняў патрабуе стараннага попгуку. Затое курганы, у якіх адбывалася пахаванне нябожчыкаў, вядомы і мясцоваму насельніцтву, і археолагам здаўна. Праўда, шмат курганоў ужо знішчана. Так, у Лахве ёсць вялікі курган паўсферычнай формы. Жыхары вёскі паведамілі, што тут раней было восем насыпаў, у якіх пры зямных работах выкопвалі і чалавечыя косці, і рэшткі драўляных дамавін. Гліняныя і шыферныя прасёлкі да верацён старажытнарускай пары сустракаліся пры раскопках курганоў каля вёскі Юзэфін. Пры ворыве зямлі на полі ва ўрочышчы Могліцы паблізу хутара Намакрава разбураліся курганы, у якіх, магчыма, былі пахаванні і перыяду жалезнага веку, і, што найболып верагодна, часоў Кіеўскай Русі, таму што чалавечыя шкілеты арыентаваны галавой на захад, як гэта практыкуецца пасля прыняцця хрысціянства мясцовым насельніцтвам да нашых дзён. Каля шкілетаў знаходзілася зробленая на ганчарным крузе кераміка з рыфлёнай паверхняй.
Аб татара-мангольскім нашэсці абуджаюць згадкі не толькі тапанмічныя даныя, але і археалагічныя аб'екты. Так, на адлегласці каля двух км на ўсход ад вёскі Сінкевічы ў лесе знаходзіцца пляцоўка прамавугольнай формы, абнесеная невысокім валам і неглыбокім ровам, аб якой у народзе ходзіць чутка, што гэта быў татарскі лагер. Старажылы расказвалі аўтару слушную легенду, што Кажан-Гарадок першапачаткова знаходзіўся бліжэй да Прыпяці, ва ўрочышчы Гарбарава Гара, а пазней быў перанесены на сваё цяперашняе месца.
З татарамі звязаны і назвы курганоў ля Лахвы і Сінкевіч (Татарскія Магілы, або Князёвы Горы). А на Відзіуш-Гары ля Кажан-Гарадка нібыта пахаваны славуты старажытнарымскі паэт Авідзій... Хараство народнай паэзіі захоўваецца ў паданнях пра сівыя курганы.
Археалагічныя помнікі, якія сёння захаваліся на тэрыторыі раёна
Гарадзішча-1 знаходзіцца на ўсходнім ускрайку в. Кажан-Гарадок, з правага боку дарогі на в. Лахва, у лесе. Пляцоўка авальнай формы памерам 75 х 65 м на невялікім узвышшы, па краях акружана валам вышынёй каля 3,5 м, з усходу на захад паніжаецца да 2 м. Культурны слой у шурфах дасягае 0,3 м. Выявіў і абследаваў у 1980 г. М. Ф. Гурын. Раскопкі не праводзіліся.
Гарадзішча-2 знаходзіццаў 0,8 км ад в. Кажан-Гарадок, з правага боку Дарогі на в. Лахва, у лесе. Пляцоўка памерам 75х55 м, па краях акружана з усіх бакоў валам вышынёю каля 3 м. Культурны слой у шурфах дасягае 0,4 м. Выявіў і абследаваў у 1980 г. М.Ф. Гурын. Раскопкі не праводзіліся.
Гарадзішча-3 знаходзіццаў 2 км на поўдзень ад в. Кажан-Гарадок ва ўрочышчы Гарбарава Гара. Плошчу паселішча цяжка вызначыць, таму што паўразбураны вал уцалеў толькі з паўночна-ўсходняга боку. Выявіў і абследаваў у 1964 г. Г .В. Штыхаў, абследавалі ў 1980 г. — Т. І. Скрынчанка, у 1981 г. — М. Ф. Гурын. Датуецца VІ—VII стст. і адносіцца да пражскай культуры.
Селішча знаходзіцца ў 2 км на поўдзень ад вёскі Лахва, за балотамі ў лесе, ва ўрочышчы Рыбуня, на левым беразе ракі Прыпяць. Плошча каля 2 гектараў. Выявіў і абследаваў у 1980 г. М. Ф. Гурын. На незандзіраваных участках знойдзены фрагменты ляпнога посуду са значным дабаўленнем жарствы ў гліне. Сустракаюцца кавалкі шлаку — адыходы старажытнай металургіі. Месцамі культурны слой дасягае 0,2 м. Адносіцца да ранняга жалезнага веку.
Курган знаходзіцца ў 0,3 км на паўночны захад ад будынка Лахвенскага сельсавета, на сядзібе калгасніцы В. Дукарэц (раней тут быў курганны магільнік), насып дыяметрам каля 8 м, вышынёй каля 2 м, злёгку аплыўшы, у цэнтры крыху пашкоджаны ямкай шукальнікамі скарбаў. Абследаваў у 1980 г. М.Ф. Гурын. Раскопкі не праводзіліся.
Курган знаходзіццаў 2 км на ўсход ад в. Сінкевічы, ва ўрочышчы Патоўсты Востраў. Мясцовая назва — Татарская Магіла. Дыяметр — 15 м, вышыня — 0,8 м. Выявіў і абследаваў у 1980 г. М. Ф. Гурын. Раскопкі не праводзіліся.
У старажытныя часы
З прышлых славянскіх плямёнаў у басейне Прыпяці, гэта значыць і на сучаснай Лунінеччыне, пасяліліся дрыгавічы.
Прыпяць стала галоўнай воднай артэрыяй у землях дрыгавічоў. Доўгі час гэта рака захоўвала сваё назначэнне і была вядома далёка за межамі Беларусі (падрабязней аб гэтым — у нарысе "Прыпяць"). Нездарма і развіццё дзяржаўнасці ў дрыгавічоў (выдзяленне князёў і г.д.) звязана з Прыпяццю, бо менавіта на ёй узніклі гарады Тураў (прыгадваецца ўпершыню ў 980 г. як горад паўміфічнага князя Тура) і Пінеск, або Пінск (вядомы з 1097 г.). Землі сучаснай Лунінеччыны ў X — XI стст. увайшлі ў склад Тураўскага княства, якое называюць яшчэ Турава-Пінскім.
Дрыгавічы ўвайшлі ў склад Кіеўскай Русі ў другой палове IX ст. (летапісы паведамляюць аб паходзе кіеўскіх князёў Аскольда і Дзіра на Полацк, а ваяваць палачан без папярэдняга далучэння дрыгавічоў Кіеў не мог). Тым не менш залежнасць ад Кіева яшчэ не была моцная і праяўлялася ў асноўным у выплаце дані. У ліку мясцовых князёў "Аповесць мінулых гадоў" пад 980 г. прыгадвае і Тура ў горадзе Тураве. Хутчэй за ўсё, прыкладна ў 991-992 гг. кіеўскі князь Уладзімір Чырвонае Сонейка накіраваў сюды малалетняга сына Святаполка і хрысціянскага епіскапа, якія зверглі Тура і пачалі хрышчэнне зямель Тураўскага княства. Такім чынам, хрышчэнне жыхароў сучаснай Лунінеччыны магло адбыцца недзе ў пачатку XI ст.
Няма дакладных звестак, у склад якога менавіта княства ўваходзіла Лунінеччына напярэдадні ВКЛ — Пінскага, Гарадоцкага (Давыд-Гарадоцкага) ці Клецкага, асноўны абшар якога быў на поўнач ад яе.
У складзе Вялікага княства Літоўскага
Першыя пісьмовыя звесткі, якія тычацца тэрыторыі сучаснага Лунінецкага раёна, адносяццада 1-ай паловы XV ст. У гэты час яна ўваходзіла ў Вялікае княства Літоўскае (ВКЛ) — дзяржаву, якая ўтварылася шляхам аб'яднання балцкіх племянных княстваў Літвы і Жамойці з княствамі знішчанай татарамі Кіеўскай Русі.
Вядома, што старажытныя княствы падзяляліся на асобныя воласці, цэнтры якіх у старыну зваліся пагостамі. Напэўна, адзін такі цэнтр знаходзіўся на месцы вёскі Пагост-Загарожскі ля мяжы Лунінеччыны, у сучасным Пінскім раёне. Тэрыторыя гэтай воласці павінна была ахопліваць і сумежную частку Лунінеччыны. Уваходзіла ж яна, хутчэй за ўсё, у Пінскае княства, якім яшчэ ў канцы XIII ст. валодала мясцовая княжацкая дынастыя. Крыху пазней, недзе ў 1-ай трэці XIV ст., Пінскае княства адышло пад уладу вялікага князя літоўскага Гедыміна і, паводле ўрывачных звестак, належала яго сыну Нарымонту. Гарадоцкае ж княства, напэўна, захавала мясцовых князёў, якія сталі васаламі Гедыміна і яго нашчадкаў.
Можна меркаваць, што нашы землякі не заставаліся ўбаку ад падзей тагачаснага палітычнага жыцця, напрыклад, у славутай Грунвальдскай бітве 1410 г. удзельнічала Пінская харугва, у склад якой маглі быць прызваныя і жыхары будучай Лунінеччыны. Магчыма, што закраналі наш край і татарскія набегі з поўдня.
З панаваннем Жыгімонта, які займаў вялікакняжацкі пасад з 1432 па 1440 г., звязана першае непасрэднае ўпамінанне населеных пунктаў Лунінеччыны. Вядома, што Жыгімонт падараваў удаве літоўскага баярына Яна Няміры і яе сыну Мікалаю Няміравічу сяло Вялікі Лулін (суч. Лунін) з 12 сем'ямі сялян-даннікаў, якое папярэдне ўваходзіла ў Бобрыцкую воласць.
Заўзяты католік, Мікалай Няміра ў 1449 г. заснаваў у Ішкалдзі касцёл, на забеспячэнне якога вызначыў 2 сям'і (Малынічаў і нейкага Паўла) з сяла Малы Лулін ("рагvо Lulyn" у лацінскім тэксце дакумента) разам з мядовай данінай, якую яны раней выплачвалі ў Ішкалдзі. Пад Малым Лулінам трэба разумець сучасны райцэнтр Лунінец, і гэта, дарэчы, з'яўляецца першым яго ўпамінаннем у гісторыі, хаця існаваў ён ужо раней (калі ў пажалаванні Жыгімонта ў 1430-ыя гг. згадваецца Вялікі Лулін, то павінен быў быць і Малы).
Іншым буйным маёнткавым абшарам Лунінеччыны была Лахвінская воласць, што ўваходзіла, напэўна, у Давыд-Гарадоцкае княства.
Упершыню Лахва ўпамінаецца ў 1593 г., калі вялікі князь Аляксандр падараваў яе троцкаму ваяводзе Пятру Янавічу Мантыгірду. У склад воласці, што перайшла ва ўласнасць апошняга, уваходзілі сёлы Вельча, Вічын, Гарадзец (будучы Кажан-Гарадок), Заслучча, Коршава, Мокрач, Малая Ляхаўка, Марцінкавічы, Наланне, Сінкевічы, Сітніца, урочышчы Кормуж і Ухавічы.
Такім чынам, на працягу XV ст. назаўсёды знікла сувязь Лунінеччыны з тымі старажытнымі княствамі, якія некалі ахоплівалі яе тэрыторыю. Замест таго ўся яна апынулася ў руках новых гаспадароў — паноў-магнатаў, якія ў гэты час сталі вядучай сілай у ВКЛ. Гэта ў пэўнай ступені адлюстроўвала тыя працэсы, што адбываліся па ўсёй дзяржаве, хаця мала дзе канцэнтрацыя новых магнацкіх вотчын дасягала такога памеру, як тут (практычна 100%). У першай палове XVI ст. асабліва пашырылася на Лунінеччыне землеўладанне Радзівілаў, якія якраз у гэты час дасягнулі вяршыні сваёй магутнасці. Нагадаем, што ім належалі Лобча, Бастынь, верагодна — Чучавічы, а таксама, напалам з Кішкамі, вялікая Лахвенская воласць. Паміж гэтымі вотчынамі ляжалі сёлы Лулін і Лулінец — уласнасць Неміровічаў (Няміраў).
Сучасны райцэнтр Лунінец (гэта форма пачынае сустракацца ў крыніцах XVI ст. побач са старой формай "Лулінец") нічым не вызначаўся ў той час на агульным фоне. Гэта было звычайнае сяло, населенае сялянамі-даннікамі.
Статутам 1566 г. упершыню былі вызначаны ваяводствы і паветы, на якія падзялялася дзяржава (раней структура адміністрацыйных адзінак складвалася стыхійна). Уся тэрыторыя Лунінеччыны ўвайшла ў Навагрудскі (Ноўгарадскі, як яго называлі ў той час) павет аднайменнага ваяводства.
Такім чынам, з 1560-ых гг. пачаўся новы этап у гісторыі Вялікага княства. На Лунінеччыне адной з першых прыкмет новага часу стала з'яўленне дробных шляхецкіх маёнткаў, якія ўжо не былі дадаткамі да вялізных магнацкіх вотчын. Першым такім маёнткам сталі Дзяцелавічы, набытыя Ў Давойнаў Паўлам Падарэўскім. Хутка іх колькасць павялічылася.
Такім чынам, тая частка Лунінеччыны, што некалі належала панам Неміровічам, у другой палове XVI — пачатку XVII ст. апынулася падзеленай на дробныя шляхецкія маёнткі.
У 1599 г. Кажан-Гарадок упершыню названы мястэчкам.
Увогуле ж на тэрыторыі Лунінеччыны ў 1620-ыя гг. мелася, напэўна, парадку 2 тыс. двароў, у якіх магло жыць каля 15 тыс. чалавек.
2). Іх імёны звязаны з нашым краем
А) Гісторык Тацішчаў
Васіль Мікітавіч Тацішчаў (1686 — 1750) — аўтар пяцітомнай "Истории Российской", першага рускага энцыклапедычнага слоўніка "Лексикон", вучоны, дыпламат, асветнік, падарожнік, дзяржаўны дзеяч XVIII ст. У 1705 г. ваенныя дарогі прывялі паручніка Тацішчава ў Полацк. У славутай бітве над Палтавай ён быў паранены. "У 1710 г. ізноў пралегла дарога Тацішчава ў Беларусь. З роднага сяльца Барэдкі, што на Пскоўшчыне, дзе ён папраўляў здароўе пасля ранення ў бітве над Палтавай, належала яму ехаць у Пінск за навабранцамі, як было аб гэтым дамоўлена паміж Пятром I і яго саюзнікам, польскім каралём Аўгустам ІІ. У няблізкі шлях Тацішчаў выбраўся са сваім адданым сябрам прыгонным Аляксандрам Васільевым.
У Лунінцы царскага пасланца сустрэлі слугі князя Друцкага-Любецкага і суправаджалі ў яго маёнтак Парахонск. Тацішчаў уручыў князю царскую грамату на бяспошлінны гандаль — узнагароду за ўдзел у бітве са шведамі на рацэ Лясной, і, адпачыўшы, узяўся паручнік за справу.
Б) Мастак Кулеша
"У 1824 г. лёс прывёў на Лунінеччыну мастака Міхала Кулешу. Чаму ён, вучань такіх папулярных у той час майстраў жывапісу, як Ян Рустам і Ян Дамель, прыехаў сюды? Вярнуўся на бацькаўшчыну (месца яго нараджэння не ўстаноўлена, а прозвішча яго і зараз сустракаецца ў гэтых краях)? Прыняў запрашэнне памешчыка Іераніма Друцкага-Любецкага? Нехта падказаў схавацца ў глыбінцы? I да гэтай пары застаецца загадкай.
Вядома, што М. Кулеша з адзнакай скончыў Віленскі універсітэт, атрымаўшы, акрамя таго, дыплом мастака. У Вільні ён далучыўся да прагрэсіўнай арганізацыі філаматаў і філарэтаў, якую ўзначальвалі Адам Міцкевіч, Ян Чачот і Тамаш Зан. Пасля яе разгрому М. Кулеша бадзяўся ў розных месцах і потым ужо апынуўся ў Луніне, працаваў настаўнікам графікі пры доме Друцкага-Любецкага.
Апальнаму мастаку падабаўся палескі краявід. Але асабліва — мясцовыя помнікі даўніны. Ён зрабіў замалёўкі Луніна і яго наваколля, а таксама Пінска, Дубоя, магчыма, і Лунінца. Ён шмат падарожнічаў па краі, цікавіўся мясцовымі легендамі, песнямі... Праз некалькі гадоў Кулеша развітаўся з Лунінам і выехаў у Літву, потым у Гродна і, нарэшце, у Беласток, дзе ў 1863 г. ва ўзросце 63 год памёр.
В) Франц Савіч
Лунінеччыну неаднаразова наведваў беларускі рэвалюцыянер-дэмакрат, паэт і публіцыст Франц Андрэевіч Савіч (1815—1845). Ён нарадзіўся ў в. Вяліцічы Пінскага павета Мінскай губерні ў сям'і уніяцкага свяшчэнніка. Пасля заканчэння Пінскага павятовага вучылішча вучыўся ў Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі, дзе арганізаваў нелегальнае рэвалюцыйнае "Дэмакратычнае таварыства".
Г) Падарожжа Кантрыма і Крашэўскага
"Прабрацца на Лунінеччыну па сухапуццю ў пачатку і сярэдзіне ХІХ ст. было не проста: багна, дрыгва, балота. Толькі вузкія насыпы злучалі Пінск і Лунінец, Лунін і Лахву, Кажан-Гарадок і Мікашэвічы. Але ж знаходзілі дарогу на Лунінеччыну падарожнікі, літаратары — людзі, без якіх была б не поўнай наша гісторыя. Адным з іх у першай палове XIX ст. быў Казімір Кантрым. Вынікам яго падарожжа з'явілася кніга "Падарожжа Кантрыма", чыноўніка банка, якое адбылося ў 1829 г. на Палессі. Выдана Эдвардам Рачынскім у Познані 1839 г.".
У прадмове аўтар папярэджвае, што ён выконвае свае службовыя абавязкі фінансіста для высвятлення эканамічных магчымасцей краю, здольнасцей пінчукоў "воротить делами". Аднак Кантрым адышоў ад сухой інфармацыі. Паэтычная душа публіцыста ўзяла сваё... Кантрым наведаў Брэст, Пінск, Давыд-Гарадок, Петрыкаў, Тураў, Кажан-Гарадок. Найвялікшае ўражанне ў яго засталося ад Піншчыны, ад рэк гэтага краю — Ясельды, Бобрыка, Цны, Прыпяці, канала Агінскага. Падарожнік апісаў архітэктурныя каштоўнасці Піншчыны і Лунінеччыны, найбольш распаўсюджаныя тут рамёствы. У Лунінцы рабілі выдатныя боты, моцныя, на трывалай тоўстай падэшве, якімі гандлявалі не толькі на месцы, але і вывозілі іх на продаж, у прыватнасці, у Вільню.
Старонкі мінулай гісторыі Палесся дапамагаюць пазнаць і працы вядомага польскага пісьменніка Юзэфа Крашэўскага. Удзельнік паўстання 1830 — 1831 гг., Крашэўскі быў арыштаваны, але ў 1832 г. яму ўдалося вырвацца з засценкаў, і ён пачаў займацца літаратурнай дзейнасцю, зрабіў падарожжа па Беларусі, у прыватнасці, аб'ездзіў Піншчыну, Лунінеччыну. Вынікам паездкі з'явіліся шэраг краязнаўчых нарысаў. Так нарадзілася літаратурна-этнаграфічная рэляцыя "Пінск і яго наваколле", якая выйшла ў "Сыне отечества" ў 1837 г.
На Палессі, на Лунінеччыне, Крашэўскі бачыў "смуродныя корчмы, масты зламаныя, насыпы дрыжачыя, што калі едзеш па іх, то ляскаеш зубамі ад страху, каб не зламаць сабе касцей; лясы сумныя сасновыя, сасенкі гарбатыя, брыдкія, знявечаныя, Дарога ўслана каранямі дрэў... А вёскі? О! Хаты, урослыя да палавіны ў зямлю, сабакі худыя, людзі худыя і напалову голыя, цёмныя ад дыму, і хворыя дзеці з раскудлачанымі валасамі і таму падобныя карціны!"
Д) Філолаг Ціхановіч
"Першаадкрывальнікам "Беларускай граматыкі" святара Лунінскай Барысаглебскай царквы Платона Максімавіча Ціхановіча з'яўляецца Генадзь Аляксандравіч Каханоўскі. Звернемся да публікацыі гэтага даследчыка:
"Трымаю ў руках напісаную акуратным почыркам рукапісную працу, а больш дакладна — частку яе, пад назвай "Язык. Частка першая. Св. Платон Ціхановіч. М. Лунін. 31 студзеня 1875 года". Напісана работа на шаснаццаці старонках васьмі вялікафарматных аркушаў.
Аўтар добра ведаў свой час і ўлічваў хваравітую палітычную атмасферу ў Беларусі, калі нават мова народа была забаронена, таму ён пісаў "Беларускую граматыку" на дзвюх мовах: беларускай і рускай. Безумоўна, гэта частка з'яўляецца ўводзінамі да асноўнай часткі працы. Ужо ў самым пачатку яе Платон Ціхановіч (1838 — 1922 гг.) пераконвае чытача, што беларуская мова мае свае асаблівасці, яе не трэба блытаць з рускай..."
Далей Г.А. Каханоўскі паказвае асноўныя тэмы навуковага даследавання лунінскага святара-філолага і лінгвіста:
а) асаблівасці ў вымаўленні гукаў як зычных, так і галосных,
б) розныя параўнанні з рускай мовай,
в) адрозненні ў склонавых і дзеяслоўных формах,
г) асаблівасці ў родах назоўнікаў і асаблівасці ў сінтаксічным ладзе.
Е) Акадэмік Карскі
Яўхім Фёдаравіч Карскі (1861 – 1931) — ураджэнец Гродзеншчыны, заснавальнік беларускага мовазнаўства. Ім напісана звыш 700 работ па розных галінах навукі, з іх звыш 300 — прысвечана даследаванням славянскіх моў.
За высокі навуковы ўзровень работ па беларускай і рускай мовах, літаратуры, фалькларыстыцы, этнаграфіі Я.Ф. Карскі ў 1916 г. бьгў удастоены звання акадэміка Расійскай акадэміі навук у галіне рускай мовы і славеснасці, стаў першым і адзіным у дакастрычніцкі час акадэмікам-беларусам. На працягу двух дзесяцігоддзяў выходзіла яго трохтомная праца — манаграфія "Беларусы", якую лічаць галоўным вынікам дзейнасці Я.Ф. Карскага.
У якасці прафесара, выкладчыка Варшаўскага універсітэта Я.Ф. Карскі неаднаразова ўдзельнічаў у спецыяльных экспедыцыях на тэрыторыі Беларусію Іх мэтай было збіранне этнаграфічнага і фальклорнага матэрыялу, знаёмства з традыцыямі, абрадамі, песнямі, казкамі, але галоўнае — даследаванне і вывучэнне асаблівасцей дыялектаў беларускай мовы.
У 1903 г. з такой экспедыцыяй Я.Ф. Карскі прыехаў на Лунінеччыну.
Ж) Фалькларыст Сержпутоўскі
Беларускі этнограф і фалькларыст Аляксандр Казіміравіч Сержпутоўскі (1864 — 1940) нарадзіўся ў вёсцы Бялевічы Слуцкага раёна. Настаўнічаў на Мазыршчыне і Случчыне, працаваў на паштамце ў Пецярбургу. Пасля заканчэння ў 1904 г. Пецярбургскага археалагічнага інстытута — супрацоўнік этнаграфічнага аддзела Рускага музея. Аўтар прац "Очерки Белоруссии" (1907—1909), "Земледельческие орудия Белорусского Полесья" (1910), "Бортничество в Белоруссии" (1914). Выдаў зборнікі "Сказки и рассказы белорусов-полешуков" (1911), "Сказки и рассказы белорусов из Слуцкого уезда" (1926), "Суеверия и предрассудки белорусов-полешуков" (1930). Яшчэ шэраг рукапісаў не захаваўся.
У Санкт-Пецярбургскім этнаграфічным музеі знаходзяцца старажытныя фотаздымкі з вёскі Вялікія Чучавічы (копіі іх атрыманы і Лунінецкім раённым краязнаўчым музеем), якія былі зроблены А.К. Сержпутоўскім у 1910 г. Там жа даследчык запісаў ад мясцовага жыхара 4 казкі, адна з якіх друкуецца ніжэй.
К) Якуб Колас
У "Справе выкладчыка беларускай мовы БДУ імя Леніна Канстанціна Міцкевіча (Якуба Коласа)", якая пачата 3 снежня 1923 г. і закончана 1 лютага 1926 г., што захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве ў г. Мінску (фонд 203, воп.З, справа 5563, л. З), ёсць такія радкі з аўтабіяграфіі паэта, якія належаць яго пяру:
"15 верасня 1908 г. я судзіуся выяздною сесіяю Віленскае судовае палаты у г. Менску па палітычнай справе і быў прысуджан на тры гады. У час заключэння выйшау з друку першы зборнік маіх лірычных твораў "Песні жальбы". Адбыўшы крэпасць, займаўся прыватнапедагагічнаю працаю, а таксама і літаратурнаю. У 1912 г. зноў паступіў на настауніцкую службу ў г. Пінску".
Яшчэ крыху пазней Якуб Колас успомніў:
"...адзінаццаты і пачатак 12-га года быў без месца, жыў у Лунінцы ў свайго таварыша В. Філіповіча, займаўся з яго платнымі вучнямі на яго ж кватэры. Красавік і пачатак мая жыў у Беларучы (25 вёрст ад Мінска) у свайго таварыша і "дарэктара" Івана Міцкевіча..." ("Калоссе", 1936).
Л) Аляксандр Блок
Трэці год у Еўропе палала вайна. Аляксандр Блок, ахоплены трывожнымі думкамі аб лёсе радзімы, чакаў прызыву ў дзеючую армію. У чэрвені 1916 г. ён даведаўся аб канчатковым вырашэнні пытання аб прызыве. У чарговым лісце да маці ў Шахматава паэт пісаў: "Сёння я, як ты ведаеш, прызваны. Разам з тым я ўжо сёння залічаны ў арганізацыю земскіх і гарадскіх саюзаў: званне маё — "табельшчык 13-ай інжынерна-будаўнічай дружыны", якая робіць умацаванні; абавязкі — прыблізна ўлік работ чорнарабочых; форма амаль афіцэрская — з корцікам, днямі апрану яе. Ад прызыву я тым самым вызвалены; буду на афіцэрскім становішчы і паблізу фронту..."
26 ліпеня Аляксандр Блок пакінуў Пецярбург.
Прыбыўшы на Палессе, у маёнтак князя Друцкага-Любецкага Парахонск, Аляксандр Блок паведаміў маці: "Цяпер мы жывём у вялікім маёнтку і некаторыя (я ў тым ліку) — у княжацкім доме... Да масы новых уражанняў і людзей я прывык у два дні так, як быццам жыву тут месяц. Дарэчы, я больш, чым калі-небудзь, бачу, што новага ў чалавечых адносінах і нічога ніколі не бывае..."
У дружыне паэту прызначылі больш чым сціплую ролю. Ён — табельшчык з месячным акладам у 100 рублёў. Абавязкі не абцяжарвалі Аляксандра Блока. Ён быў прывычны да цяжкасцей і "валодаў здольнасцямі да ўсякай фізічнай працы". Паэт прымаў і размяркоўваў на ўчастках рабочых, якія прыбылі на Палессе з Сярэдняй Азіі, Паволжа, Украіны, Далёкага Усходу, Беларусі, даваў нарады і распараджэнні.
Аляксандр Блок знаёміўся з Палессем, бываў у яго населеных пунктах: Лунінец, Лунін, Лобча, Камень, Селішча, Лапацін, Новы Двор, Маладзельчыцы, Вылазы...
М) Пісьменнік Аляксей Талстой
У час першай сусветнай вайны праз Лунінец праляглі шляхі вядомага рускага пісьменніка. Гэта наведванне апісана ў главе "Сустрэча з Аляксеем Талстым" у кнізе Міколы Калінковіча "Палескія дні Аляксандра Блока" (Мн.: Мастацкая літаратура, 1985).
3). Геральдыка
А) Герб: в голубом поле варяжского щита «в столб» княжеская корона, две серебряные перекрещенные стрелы и лилиеобразный цветок того же металла.
Флаг: прямоугольное полотнище с соотношением сторон 1:2, состоящее из трех равновеликих вертикальных полос: двух голубого цвета, расположенных по краям, и центральной полосы белого цвета, на которой изображен герб города Лунинца.
В средние века Лунинец не имел собственных геральдических символов и получил герб и флаг уже в наше время. «В голубом поле герба три серебряные фигуры. Сверху располагается корона, символизирующая принадлежность города во времена Великого княжества Литовского к княжеским владениям. В центре две пересекающиеся стрелы — символ движения, что ассоциируется с железнодорожным узлом, ниже лилия, которая напоминает о природе Лунинетчины, в частности Белого озера».
Б) Герб Микашевичей сконструирован с учетом современного развития поселка и на основе одной из природных особенностей региона. Деление герба, представляющее красную зубчатую стену, в символической форме передает мощь гранитных залежей и предприятия рабочего поселка – основу промышленного комплекса Лунинетчины.
Стрела символизирует железную дорогу, благодаря которой Микашевичи получили первоначальный толчок для развития.
Одновременное размещение в гербе рабочего поселка стрелы и цветка указывает на административную принадлежность Микашевичей. Так, серебряная стрела геральдически связана с областным центром, городом Брестом, в историческом гербе которого изображены лук со стрелой. Цветок Лобелия Дортмана напоминает герб районного центра Лунинца, у которого на городской эмблеме один из элементов – это реликтовое растение.
В) Герб деревни Богдановка Г) Герб деревни Большие Чучевичи
Д) Герб деревни Бостынь Е) Герб деревни Дворец
Ж) Герб деревни Дятловичи З) Герб деревни Кожан-Городок
К) Герб деревни Лахва Л) Герб деревни Лунин
М) Герб деревни Редигерово н) Герб деревни Синкевичи
П) Герб деревни Вулька 2
4). Промыслы і рамёствы, традыцыйныя заняткі
Традыцыйныя заняткі
Цікавасць да традыцыйных заняткаў носіць зараз хутчэй практычны, чым асветніцкі характар. I зразумела, што вяртанне да архаічных прыёмаў земляробства, жывёлагадоўлі, некаторых рамёстваў ужо немагчыма. Але ў некаторых занятках чалавек дасягнуў парога, за якім ляжаць тэхналогіі, смяротна небяспечныя для навакольнага асяроддзя.
Пачнём з земляробства. Апісанне земляробчых прылад ёсць у адпаведных этнаграфічных выданнях. Але тут бытаваў невядомы тып сахі з доўгім дышлем, у якую ўпрагалі пару валоў. Прычым дышаль чапляўся шарнірна для таго, каб зручней было заносіць цяжкую саху, у якую запрэжаны непаваротлівыя валы, у наступную баразну. Дакладную канструкцыю сахі высветліць пакуль не удалося. Вядома толькі, што такая саха бытавала ў Краснавольскім рэгіёне.
Земляробства не магло абысціся без жывёлагадоўлі. Бо жывёла — гэта не толькі малако, мяса, скуры, а яшчэ і цяглавая сіла, і крыніца ўгнаення, і грошы на падатак, і каб прыдбаць сёе-тое для гаспадаркі. Нягледзячы на тое, што зямлі к канцу XIX — пачатку XX ст. у розных гаспадароў было па-рознаму (па апытаннях аўтара, ад 5 га — у гаспадара з в. Засценак — да 50 — у гаспадара з в. Жалозы), трымалі амаль усе па пары коней, пары валоў, ад 4 да 15, а часам і больш кароў. Акрамя таго, трымалі авечак і свіней, птушку. Для жывёлы патрабавалася шмат сена, саломы, адходаў ад перапрацоўкі зерня. Свіней ніколі не кармілі мукой, хлебам ці зернем. Летам яны пасвіліся, а зімой асноўным кормам былі жалуды, якія нарыхтоўвалі ў вялікай колькасці. Пазней на корм жывёле сталі даваць бульбу, буракі і г. д.
Збіральніцтва, промыслы і рамёствы
У жыцці палешука яны займалі вельмі вялікае месца. Гэта адзначаў яшчэ ў другой палове XIX ст. М.Е. Кіркор. Ён звярнуў увагу на тое, што ў гэтых балоцістых мясцінах амаль не было чахоткі (туберкулёзу). Вучоны тлумачыў гэта тым, што харчаванне палешука было не ў прыклад лепшае за харчаванне паўночнага беларуса, бо ў рацыён першага ўваходзілі дзічына, рыба, мёд, грыбы, ягады, якія складалі ў некаторых мясцінах да 40 працэнтаў ужываемых харчовых прадуктаў. Нават у неспрыяльны год селянін меў на стале рыбу, птушку, дзічыну, хаця хлеба магло і не хапіць. Вядома, што такія промыслы, як пчалярства, рыбная лоўля, паляванне, тут атрымалі вялікае развіццё.
Пчалярства было адным з самых старадаўніх заняткаў. Раней гэта былі борці, якія тут называліся слепетні. Борць была агульнай назвай: "мая борць" — азначала ўсе слепетні, якія належалі аднаму гаспадару. На адным дрэве быў адзін ці два слепетні. У XIX і да сярэдзіны XX ст. пераважалі вуллі-калоды. Пчол раней трымала амаль кожная хата: у сярэднім па 10 — 12 сем'яў, але былі пчаляры, якія трымалі да 60. Вуллі трымалі на сядзібах, але часцей за ўсё на дрэвах у навакольных лясах.
Не менш важнае месца займае рыбалоўства. Рыбалоўных прылад было вельмі шмат — плеценыя з лазы кош, кашолка, кошыца і інш., зробленыя з сеткі броднік, волак, валачайка і г. д., лескавыя розныя тыпы вудаў і дарожак, а таксама разнастайныя восці-астрогі. Па прызначэнні снасці былі пастаўныя і валачыльныя, летнія, зімовыя і г.д.
Нягледзячы на тое, што лясы належалі ў асноўным памешчыкам ці дзяржаве і заканадаўства ў адносінах да палявання было даволі жорсткім, селянін умеў здабыць дзічыну, прычым без стрэльбы, выкарыстоўваючы розныя лоўчыя прыстасаванні і пасткі. Асабліва шмат лавілі вадаплаўнай птушкі. Яе таксама нарыхтоўвалі ў запас, засушваючы накшталт рыбы. Сушаны селязень мог праляжаць год і больш, не страчваючы сваіх спжыўных якасцей. З яго можна было прыгатаваць шмат смачных страў. Але яны былі скаромнымі... Трапляліся ў пасткі зайцы і іншы звер. Наогул, хаця паляшук шкадаваў сваю хатнюю жывёліну, тым не менш быў забяспечаны мясной і рыбнай стравай на працягу амаль усяго года.
Не менш шчодрымі да працавітага селяніна былі лес, балота, луг. У збіральніцтве грыбоў і ягад строгага падзелу працы не было, займаліся ім і мужчыны, і жанчыны, хаця першыя збіралі пераважна грыбы, а жанчыны — ягады. Найбольшай перавагай з ягад карысталіся чарніцы і брусніцы. З чарніц рабілі сок, настойкі, іх у вялікай колькасці сушылі і выкарыстоўвалі для прыгатавання кампотаў (як заварку), для запраўкі кісялю. Сухія чарніцы былі добрым лекавым сродкам пры страўнікавых захворваннях і прастудах. Журавіны нарыхтоўвалі восенню, а часам і ранняй вясной — гэтыя ягады не баяцца маразоў і амаль не псуюцца. Нарыхтаваныя журавіны ссыпалі ў бочку і залівалі вадой, каб не завялі. Выкарыстанне іх таксама было разнастайным. Іх дабаўлялі ў капусту пры квашанні, баршчы, варылі з іх квас. Журавіны валодаюць антысептычнымі якасцямі, таму морс з іх быў жарапаніжальным сродкам. З грыбоў найбольшай павагай карыстаўся белы (баравік). Іх сушылі, нізалі на ніткі і вешалі ў закутку дзе-небудзь ля печы. Не грэбавалі і чырвонагалоўцамі (падбярозавікамі і падасінавікамі). У час пастоў грыбы былі адным з галоўных прадуктаў харчавання. Умелі іх саліць і марынаваць. Плюшкі (грыбы, падобныя на белыя) парылі і нарыхтоўвалі бочкамі.
Існавала яшчэ шмат промыслаў і рамёстваў, якія былі распаўсюджаны не толькі ў вёсках і мястэчках па берагах Прыпяці і ў нізоўях Цны. Багатая лясамі і рэчкамі мясцовасць была прыдатная для нарыхтоўкі і сплаву лесу і дроў. Арцелі зімой нарыхтоўвалі драўніну і тралявалі яе да рэк Лань, Смердзь, Цна, Бобрык і ўпадаючых у іх пракапаных сплаўных канаў. Для тралёўкі лесу выкарыстоўвалі спецыяльна абсталяваныя фурманкі — сані з падсанкамі, з насаджанымі на капылы бабкамі — бярвеннямі па шырыні саней, з высечанымі жалабкамі ўпоперак, на якія клалі бярвенні. Тралёваны лес з паводкай збівалі ў плыты і сплаўлялі да Прыпяці, дзе плытаўшчыкі зганялі бярвенні ў вялікія пленіцы — звязаныя адно з адным лазовымі закрутамі, часам у некалькі накатаў. Потым гэтыя пленіцы злучалі адну з другой і такі вялікі плыт адпраўлялі па прызначэнні. У прыбярэжных вёсках існавалі арцелі плытаўшчыкоў, якія мелі добрую рэпутацыю і якіх ахвотна наймалі пакупнікі лесу.
Адным з важнейшых заняткаў было будаўніцтва. У той ці іншай ступені кожны селянін быў будаўніком. Ён мог без усялякай дапамогі збудаваць драўляны хлёўчык, быў галоўнай рабочай сілай на будаўніцтве сваёй хаты. Для самых адказных работ (абчэсваць бярвенні, засякаць вуглы і г. д.) наймаўся спецыяліст-склюдоўшчык. Ён валодаў уменнем працаваць склюдам, спецыяльнай сякерай з доўгім вострым лязом, дзякуючы чаму абчасанае ім бервяно было роўным і нагадвала абразное. Звычайна ён валодаў і майстэрствам распілоўкі бярвенняў на дошкі.
Звычайна ў вёсках найбольш спрактыкаваны цясляр быў адначасова і сталяром. Ён рабіў нескладаныя сталярныя вырабы на патрэбу мясцовым жыхарам — сталярку, пралкі, кросны, верацёны, вілы, граблі, цапы і г.д.
З іншых заняткаў вядома бондарства, пляценне і інш. З іх найбольшай падрыхтоўкі і кваліфікацыі патрабавала бондарства. Ранейшая думка аб тым, што бондары працавалі толькі ў мястэчках, адхіляецца старажыламі. Паводле іх сцвярджэння, у кожнай невялікай вёсцы быў адзін, а то і два бондары, бо тады, акрамя ганчарнага і драўлянага посуду, іншага амаль не ведалі. Таму патрэба ў драўляных бандарных вырабах была вельмі вялікая. Цэбрык, вядро, падойнік, маслабойку, дзежку, бочачку — усё гэта заказваў мясцоваму бондару селянін. У вясковага бондара заўсёды было шмат работы. I толькі распаўсюджванне металічнага посуду прывяло да заняпаду вясковага бандарнага рамяства.
Традыцыі пляцення былі ці не самыя старажытныя на Палессі. Плялі пасталы з лазы, рознага памеру сумкі-варэнькі, часам пацягнутыя зверху бяростай. Такая варэнька не прапускала вільгаць — бяроста валодае воданепрымальнымі ўласцівасцямі. Таму такая сумка была незаменнай для пастуха, рыбака, у грыбах ці ягадах. У ёй паляшук часцей за ўсё насіў хлеб, сала, іншыя харчовыя прыпасы. З бяросты рабілі таксама шмат посуду — для захоўвання круп, прыпраў на кухні і г.д. З лазовых прутоў плялі кашалі, кашолкі, карзіны, часта вельмі прыгожыя і далікатныя, якія маглі б упрыгожыць і кватэру, і зграбную постаць маладой дзяўчыны.
У Лунінецкім (і некаторых іншых) раёне існуе цікавая тэхналогія ткацтва — аснова ідзе з ільняных нітак, а ўток — з шарсцяных. Па фактуры тканіна ідэнтычная славутаму "джынсу", але больш моцная і шчыльная, больш таго, спалучае якасці і льняной, і шарсцяной тканіны. Ткалі, а сям-там і зараз ткуць іх звычайна жанчыны на самых простых кроснах.
5). Ваенныя сляды ў гісторыі края (сяр. XVII–пач. XX ст).
А) паўстанне Севярына Налівайкі (1595 – 1596)-яго казацкія загоны (атрады) прайшлі з усходу на Пінск праз Лахву.
Б) вызваленчай вайна або паўстанне пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага (1648-1651) - Агульная колькасць сялян-паўстанцаў на Піншчыне перавышала 46 тысяч чалавек. Вельмі верагодна, што жыхары Лунінеччыны, якая ўваходзіла ў Пінскі павет, прымалі ўдзел у паўстанні. Хоць, канешне, гэты ўдзел не трэба перабольшваць. Паўстанні на Беларусі насілі лакальны характар, сяляне не надта ахвотна пакідалі свае родныя мясціны, каб працягваць барацьбу.
Асобныя стычкі і баі працягваліся на тэрыторыі сучаснай Брэсцкай вобласці ўсю зіму 1648/49 г. У студзені 1649 г. Радзівіл, узмоцнены атрадам нямецкіх, шведскіх і венгерскіх наёмных салдат, рушыў з Брэста праз Пінск і Лунінеччыну на ўсход Беларусі. Шлях яго адзначаўся жорсткімі расправамі з насельніцтвам.
Антыфеадальныя паўстанні працягваліся на Беларусі і ў наступныя гады, але нашы мясціны ўжо амаль не закраналі, бо казакі дзейнічалі ў асноўным ва ўсходніх раёнах.
В) вайна Расіі з Рэччу Паспалітай (1654-1667) - Сітуацыя змянілася пасля пачатку ў 1654 г. вайны паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай. У 1655 г. рускія войскі паплылі з Кіева па Дняпры і Прыпяці на Палессе. Занялі на некаторы час Давыд-Гарадок, Столін, Пінск, а на зваротным шляху — Лахву і Кажан-Гарадок.
З "Истории России с древнейших времен" (пад рэдакцыяй С.М. Салаўёва): "1 чысла (верасня 1655 г.) выйшаў на суднах з Кіева князь Дзмітрый Валконскі. (15 чысла прыйшоў ён у Тураў). Тураўцы выйшлі яму насустрач з абразамі і прысягнулі цару... Пасля вялікага бою рускія па слядах Літвы ўвайшлі ў Пінск і Літву выбіли... Прастаяўшы ў Пінску двое сутак каб даць адпачыць людзям, Валконскі 27 верасня пайшоў назад да суднаўі сваіх і паплыў уніз па Прыпяці, у сяле Стахаве разбіў атрад літоўскага войска, прывёў да прысягі жыхароў гарадоў Кажан (Кажан-Гарадок) і Латвы (Лахвы) і зноў Дняпром вярнуўся ў Кіеў і прывёў войска цэлым, толькі ў аднаго салдата пад Пінскам руку адарвала з гарматы ды двух чалавек з пішчалі паранілі". Можна дадаць што рускія войскі спалілі і Кажан-Гарадок, і Лахву.
У Маскву была накіравана наступная рэляцыя: "Князь Дм. Волконский со служивыми людьмин литовские города по реке Припять — Пинск, Давыдов, Столин взяли и литовских людей побили и наряд (артиллерию) и знамена поймели, а литовские ж города Туров, Кожан и Лахву, видя от них утеснение великому государю, добили челом и веку дали".
У тым жа 1655 г. рускія падыходзілі да Брэста, але не авалодалі ім. Брэст яны занялі толькі праз цяць гадоў, і то на непрацяглы час — пад націскам палякаў і літоўцаў ваявода Хаванскі адышоў да Ляхавіч, а потым далей на ўсход. Так у 1660 г. нашы мясціны прайшла апошняя хваля той доўгай вайны, якая канчаткова скончылася праз 7 гадоў. Беларусь засталася ў складзе Рэчы Паспалітай.
Войны нанеслі вялікі ўрон краю. Адмоўна адбіваліся на гаспадарчым развіцці спрэчкі і сутычкі паміж феадаламі, якія былі звычайнай з'явай у Рэчы Паспалітай.
Г) Паўночная вайна (1700-1725) - Не абмінула Лунінеччыну і Паўночная вайна, якая пачалася ў 1700 г. — супраць Швецыі выступілі Расія, Данія і Рэч Паспалітая.Народныя паданні сведчаць, што шведы захапілі Кажан-Гарадок, але паўстала насельніцтва — і ад чужынцаў засталіся толькі тры курганы-магілы на ўскрайку вёскі. Канешне, асобны шведскі атрад мог трапіць У Кажан-Гарадок і ў 1702 г., але гэта малаверагодна, бо ніякіх звестак аб знаходжанні шведаў на Брэстчыне ў тым годзе няма. Нават калі вораг і захапіў Кажан-Гарадок, то ўжо ў 1704 г. ён быў бы вымушаны ўцякаць, бо Аўгуст Пры дапамозе рускіх войск П.А. Галіцына і казакаў Д. Апостала перайшоў у наступленне. Беларусь была вызвалена. Больш верагодна з'яўленне шведаў на Лунінеччыне ў 1706 г. Такім чынам, шведы на Лунінеччыне былі, хутчэй за ўсё, у 1706 — 1707 гг. Палескія сяляне адносіліся да іх як да заваёўнікаў і даволі актыўна дапамагалі праваслаўным, рускім войскам. Дарэчы, пасля выгнання шведаў на Беларусі быў праведзены набор рэкрутаў у рускую армію, які на Піншчыне і Лунінеччыне праводзіў будучы славуты гісторык Тацішчаў (гл. артыкул "Гісторык Тацішчаў"). Войны XVIII ст., што нярэдка закраналі тэрыторыю Польшчы, і ўнутраныя канфлікты прывялі да падзелу дзяржавы суседзямі. Па другому падзелу (1793 г.) землі на захад ад Лахвы ўвайшлі ў склад Пінскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі. Лахва і землі на ўсход ад яе — у склад Мазырскага павета, а Вялікія Чучавічы — у Слуцкі павет.
Д) Айчынная вайна 1812 г. з Напалеонаўскай Францыяй - Айчынная вайна 1812 г. абмінула Лунінеччыну, схавануюў пінскіх балотах. Сапраўды, на тэрыторыі нашага раёна баявыя дзеянні не вяліся. Лунінеччына была ў той час "прыфрантавою" мясцовасцю.
Е) Першая Сусветная вайна (1914-1918) –
6). Чыгунка
Ідэя пабудовы Палескіх чыгунак цалкам належыць імператару Аляксандру Ш. У маі 1882 і лютым 1883 г. выдадзена пастанова цара аб пабудове новых чыгунак, якія, прайшоўшы праз Палессе, павінны былі карэнным чынам змяніць усё жыццё краю (той жа мэце садзейнічала і экспедыцыя генерала Жылінскага). Гэтыя дзве лініі потым атрымалі назву Палескіх чыгунак.
На участку Вільня — Лунінец будаўніцтва пачалося ў красавіку 1883 г. Участак у 297 вёрст быў здадзены ў эксплуатацыю праз год і 8 месяцаў — 30 снежня 1884 г. Вельмі цяжкія прыродныя перашкоды, абумоўленыя асобым характарам Палесся, сустрэлі будаўнікі на участку Лунінец — Пінск. Раўнінная мясцовасць са слабым ухілам, так званыя "мёртвыя разлівы са слабым цячэннем" спрыялі таму, што адлегласць у 53 вярсты таксама была пройдзена за час з красавіка 1883-га да 30 снежня 1884 г. Кіраваў будаўнічымі работамі на гэтых двух участках інжынер шляхоў зносін Ф.К. Кржаноўскі.
Таксама ў красавіку 1883 г. пачалося будаўніцтва лініі Лунінец — Роўна працягласцю ў 181 вярсту. Гэты ўчастак быў здадзены 2 жніўня 1885 г.У чэрвені 1884 г. адначасова ў некалькіх месцах пачалося будаўніцтва лініі Лунінец — Гомель (283 вярсты), якім кіраваў інжынер шляхоў зносін Н.Т. Серабракоў. Гэты ўчастак быў здадзены ў эксплуатацию 15 лютага 1886 г.
У будаўніцтва чыгунак дзяржава ўклала велізарныя сродкі. Так, кошт участка Вільня — Лунінец — Роўна з веткаю на Пінск склаў звыш 23 мільёнаў рублёў (сярэдні кошт адной вярсты склаў 43 тысячы рублёў), а лініі Лунінец — Гомель — каля 10 мільёнаў пры кошце вярсты ў сярэднім 35 тысяч.
Праз некалькі гадоў пасля заканчэння будаўніцтва чыгункі ўзнікла пытанне пра яе ўдасканаленне — пабудову другога пуці. У 1897 — 1898 гг. прапускная здольнасць лініі Лунінец — Гомель дасягнула мяжы магчымага, таму ў 1899 г. было вырашана будаваць тут другі пуць. Рух на перагоне Рэчыца — Ракітна (259 вёрст) быў адкрыты 15 кастрычніка 1904 г., а на участку Ракітна — Лунінец (9 вёрст) — 14 кастрычніка 1906 г. Будаўніцтва гэтае каштавала 4,6 мільёна рублёў (калі не лічыць рэканструкцыі станцыі Лунінец). У 1903 г. пачалася пракладка другога пуці паміж Брэстам і Лунінцом, у лістападзе 1907 г. быў адкрыты рух на лініі Пінск — Лунінец. Але другія пуці нядоўга выкарыстоўваліся, у 20-ыя гады па загаду польскіх улад яны былі зняты і перавезены ў іншае месца.
Восенню 1905 г. было пачата будаўніцтва так званай Чучавіцкай веткі Палескай чыгункі ад станцыі Люшча да раз'езда Канал, даўжынёй у 27,8 вярсты (29,4 км), якая праходзіла праз Навасёлкі і Чучавічы. У эксплуатацыю гэта ветка была здадзена 25 сакавіка 1908 г. і выкарыстоўвалася для вывазу драўніны.
Пакуль няма дакладных звестак, калі ў Лунінцы быў пабудаваны вакзал, але, напэўна, гэта адбылося ў 1884 — 1886 гг., пасля адкрыцця лінй Баранавічы — Лунінец — Пінск. Вакзал быў аднапавярховым, даўжэйшым за сучасны, меў чацвёра вялікіх дзвярэй з боку перона. Агульная плошча складала 185 квадратных сажняў (для параўнання: у Пінску і Баранавічах па 210 сажняў).
У 1944 г. будынак вакзала, што ўпрыгожваў горад амаль паўстагоддзя, быў цалкам разбураны, як і ўсе пабудовы на прывакзальнай плошчы. Такіх пабудоў было некалькі.
7). З гісторыі мястэчак (Кажан-Гарадок, Лахва)
Кажан-Гарадок.
У 1493 г. Гарадзец — сяло маёнтка Лахва, уласнасць Пятра Янавіча Мантыгірдавіча.
Гісторыкі XIX ст. выказвалі думкі што гэта вельмі старажытнае мястэчка, хаця ніякіх звестак аб ім не захавалася. Паблізу мястэчка знаходзяцца дагістарычныя валы. З раду могілкавых курганоў выдзяляецца адзін, які знаходзіцца на плыні ракі, пры вусці Цны ў Прыпяць — Відзіуш-Гара, якую ўжо сотні гадоў прымаюць за магілу рымскага паэта Авідзія. Некаторыя аўтары мяркуюць таксама, што па самому размяшчэнню і па адносінах да Давід-Гарадка і іншых мястэчак сяло ўваходзіла ў састаў нейкай старажытнай умацаванай лініі, магчыма, нават далучалася да "Гарынскіх гарадоў", хаця і ляжала ўжо за Прыпяццю.
У 1588 г. Гарадзец — сяло, маёнтак Наваградскага павета, уласнасць Яна Кішкі, віленскага кашталяна, жамойцкага і берасцейскага старасты. У 1594 г. Гарадзец ("имение Лаховское"), двор, цэнтр маёнтка Наваградскага павета, уласнасць Станіслава Станіслававіча Кішкі — віцебскага ваяводзіча. У 1599 г. Кажан-Гарадок — мястэчка Наваградскага павета.
У 1603 – 1605 гг. Кажан-Гарадок маёнтак Наваградскага павета, уласнасць Станіслава Станіслававіча Кішкі, віцебскага ваяводзіча, які за 11 тысяч коп грошаў заклаў яго Юрыю Самсону Падбярэзскаму — брацлаўскаму маршалку. У 1613 г. Кажан-Гарадок — двор, цэнтр маёнтка-воласці (мястэчкі і сёлы: Бастынь, Бродніца, Велута, Вічын, Дварэц Дрэпская Даліна, Кормыж, Ракітна, Цна, Язвінкі і інш.) Наваградскага павета, уласнасць Мікалая Станіслававіча Кішкі — каралеўскага двараніна, які за 30 тысяч коп грошаў прадаў гэты маёнтак Юрыю Самсону Падбярэзскаму — брацлаўскаму маршалку, у мястэчку царква "русская", 116 дамоў, 33 валокі зямлі. У 1613 г. Кажан-Гарадоцкі маёнтак налічваў зямлі 368 сялянскіх валок (больш 700 двароў), не лічачы мяшчанскіх пляцаў у самім Кажан-Гарадку. У 1635 г. пабудаваны кальвінісцкі храм Даратэяй Падбярэзскай (з дому Завіша). Пазней маёнтак перайшоў да польскіх магнатаў Тарнаўскіх. 21 красавіка 1646 г. Марк Давыдавіч, арандатар "города названого Кожангородецкого в воеводстве Новогородоцким будучего", пісаў скаргу ў Пінскі гарадскі суд. У 1655 г., у час вайны Расіі і Украіны з Рэччу Паспалітай, рускія войскі пайшлі "раздобывать литовские города", Кажан-Гарадок быў захоплены і спалены.
Яўрэі з'явіліся ў Кажан-Гарадку ў ХVІ ст., што пацвярджалі старыя помнікі, могілкі, будынак халоднай сінагогі. У 1679 г. пінскія жыхары пазычалі Лагішынскаму езуіцкаму манастыру 1500 злотых, а сярод яўрэйскіх абшчын, якія пералічвалі грошы, упамінаецца і Кажан-Гарадок.
У 1702 г. мястэчка захапілі атрады шведскага караля Карла XII, але неўзабаве сяляне прагналі прышэльцаў. Тры курганы на ўскрайку Кажан-Гарадка — магілы шведскіх салдат. У 1744 г. памешчык Шчыт перадаў праваслаўную царкву уніятам. У 1766 г. яўрэйская абшчына ў Кажан-Гарадку стала самастойнай. У 1795 г. у мястэчку 129 хрысціянскіх і 21 яўрэйскі двор.
У 1818 г. памешчык Шчыт пабудаваў у мястэчку праваслаўную Мікалаеўскую царкву.
Пабудавана ў 1818 г. з дрэва, перабудавана ў 1876 г., у канцы XIX ст. з заходняга боку прыбудавана трох'ярусная званіца. Будынак крыжападобны у плане. Да цэнтральнага васьміграннага аб'ёму з 4 бакоў прымыкаюць прамавугольныя ў плане зрубы алтара, бабінца і бакавых прыбудоў.
Цэнтральны зруб мае двух'яруснае завяршэнне (васьмярык на чацверыку) з гранёнай галоўкай на барабане. Астатнія зрубы завершаны аднаяруснымі чацверыковымі вярхамі. Сцены гарызантальна ашаляваны, умацаваны лапаткамі і прарэзаны прамавугольнымі і лучковымі аконнымі праёмамі. У інтэр'еры дамінуе трохсветлавое цэнтральнае памяшканне, з якім непасрэдна злучаюцца астатнія. Цэнтральны чацвярык падтрымліваецца 4 слупамі. Пераходы паміж ярусамі зрубаў зроблены пры дапамозе ветразяў. Значнае месца ў інтэр'еры займае розны арнаментальны скульптурны дэкор, выкананы народным майстрам разьбяром I. Астапчыкам. Мастацкую каштоўнасць мае двухярусны пазалочаны іканастас, выкананы ў тэхніцы накладной разьбы. Цэнтральны алтар зроблены ў выглядзе двух'яруснага порціка.
Помнік архітэктуры з рысамі мясцовай школы дойлідства, якая складалася пад уплывам стылю барока.
Дзеючая. Статыстычныя зборнікі XIX ст. указваюць, што Кажан-Гардок — старажытнае і вялікае валоданне, размешчанае над ракой Цна за 3 км ад упадзення яе ў Прыпяць. Мястэчка знаходзіцца ў Пінскім павеце, на ваенна-камунікацыйнай дарозе з Мазыра ў Пінск, у 225 км ад губернскага Мінска, да бліжэйшай паштовай станцыі і да павятовага цэнтра 94 вярсты, да чыгункі — 126, пасля ўвядзення ў дзеянне Палескіх чыгунак — 9 вёрстаў да станцыі Лунінец. У 1861 г. у Кажан-Гарадку 1239 жыхароў, у 1870 г.— 1764 (846 мужчын і 918 жанчын), 245 дамоў, царква, яўрэйскі малітоўны дом, 2 млыны — вадзяны і паветраны; у 1886 г. — 1075 жыхароў, 165 дамоў, царква, каталіцкая капліца, сінагога, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы (або 2 бажніцы). Розніца ў колькасці жыхароў і дамоў адбылася, відавочна, з-за прыпіскі да мястэчка навакольных хутароў... У 1863 г. тут была адкрыта двухкласная царкоўная школа, дзе ў 1886 г. займаліся 36 хлапчукоў з Кажан-Гарадка, Дрэбска і яшчэ некалькіх вёсак. Дзяўчынкі ў школу не прымаліся.
Да канца XIX ст. у Кажан-Гарадку меліся 10 лавак і пастаялы двор, якія належалі ў асноўным яўрэям, 3 млыны, 181 дом, 1215 жыхароў, мястэчка вызначаецца як былое валоданне, а славіцца — кірмашамі.
Штогод у Кажан-Гарадку праводзілася некалькі кірмашоў: калядны — 6 студзеня, майскі, чэрвеньскі і снежаньскі, у гонар святога Мікалая. Гэта былі невялікія па колькасці прадстаўленага тавару, гандлёвых здзелак і наяўнасці прадаўцоў і пакупнікоў кірмашы. Самы ж вялікі кірмаш, вядомы далёка за межамі не толькі воласці, але і павета, на які з'язджаліся гандляры і пакупнікі здалёк, быў Сямёнаўскі. Ён штогод праводзіўся 1 верасня. Тут можна было набыць смажаную рыбу і сельгаспрадукты, мёд і воск, лён і пяньку, лес і мясцовыя ганчарныя вырабы, сані і вазы, жывёлу і зерне, даматканае палатно і сукно, скуру і скураны абутак. У 1873 г. на Сямёнаўскім кірмашы было прадстаўлена тавараў на 25 тысяч рублёў і на 19 тысяч — прададзена. Адбываліся таксама штотыднёвыя таргі па нядзелях.
У 1863 г. у склад Кажан-Гарадоцкай воласці ўваходзілі 12 вёсак, у 1886 г. — 10 вёсак, 10 абшчын, 10 сельскіх таварыстваў, 676 двароў, па сямейных спісах — 2491 мужчына, па рэестру — 2226 мужчын, 2503 жанчыны. Агульная плошча зямлі — 9501 дзесяціна, ворыўнай — 4835, у прыватным валоданні — 22 494 дзесяціны. У 1876 г. памешчык Х.В. Шчыт валодаў у Кажан-Гарадку 11 732 дзесяцінамі зямлі (не ўлічваючы валоданняў у іншых вёсках), 2 вадзянымі млынамі і карчмой, якія прыносілі штогадовы прыбытак адпаведна ў 650 і 280 рублёў. У 1897 г. у мястэчку 1597 яўрэяў. Яны жылі ў асобным квартале: ад моста, на працягу ўсёй вуліцы да участка Пяскі. Іх дамы з саламянымі дахамі часта знішчаліся пажарамі, але хутка адбудоўваліся. Калі б не канкурэнцыя Лунінца, куды з пачаткам будаўніцтва чыгункі сталі перасяляцца яўрэі з Кажан-Гарадка, і эміграцыя ў Амерыку канца XIX — пачатку XX ст., мястэчка не згубіла б сваё значэнне маленькага гарадка.
Па даных 1909 г., у Кажан-Гарадоцкай воласці было 14 623 дзесяціны сялянскай зямлі, 13 паселішчаў, 784 двары, 8654 жыхары (4306 мужчын і 4348 жанчын). У 261 двары пражывалі яўрэйскія рамеснікі, лавачнікі і гандляры.
Лахва.
У 1493 г. Лахва — маёнтак, уласнасць Пятра Янавіча Мантыгірдавіча — троцкага ваяводы, пацверджана вялікім князем літоўскім Аляксандрам. Археалагічныя даследаванні, праведзеныя ў наваколлі, датуюць тут наяўнасць жыцця яшчэ ў раннім жалезным веку — 2,5 – 1,5 тысячы гадоў назад (гл. артыкул "З сівой даўніны").
У 1518 г. Лахва (воласць Лахаўская, Ляхаўская) — маёнтак, уласнасць Станіслававай Пятровічавай Кішчынай — Зафіі Пятроўны Мантыгірдаўны — гародзенскай старасцінай, земскай маршалкавай і троцкай ваяводзянкі, якая завяшчала яго ў складзе трэцяй часткі ўсіх сваіх маёнткаў свайму сыну Пятру Станіслававічу Кішку (пасля сваёй смерці), пацверджанне гэтага акта каралём польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам. У 1521 г. Лахва — маёнтак, уласнасць Пятра Станіслававіча Кішкі — полацкага ваяводы. У 1522 — 1524 гг. Лахва — двор, цэнтр маёнтка і сяло, уласнасць Пятра Станіслававіча Кішкі, полацкага ваяводы і дарагічынскага старасты. Ян Мікалаевіч Радзівіл — троцкі кашталян і слонімскі дзяржаўца — ад імя сваёй жонкі Ганны Станіславаўны Кішчанкі патрабаваў ад швагера выдзелу яго сястры адпаведнай часткі атчызных, мацярызных, купленых і выслужаных маёнткаў яе бацькоў. У 1523 г. у выніку пагаджэння і раздзелу ўдаве Радзівілавай Кішчанцы была перададзена, у прыватнасці, палавіна гэтага маёнтка, двор і сяло Лахва, сёлы Вельча, Заслучча, Малая Ляхаўка, Сінкевічы і 8 служб у Сітніцы, усяго 152 "дыма". Доля Пятра Кішкі (не лічачы Кормужа) склала 140 "дымоў". Агульная колькасць сялянскіх двароў па ўсёй воласці складала звыш 300 двароў. Гэты раздзел быў пацверджаны каралём польскім і князем літоўскім Жыгімонтам. У 1565 г. Лафа — маёнтак. Верагодна, у 1567 г. Ляховічы — маёнтак, уласнасць Станіслававай Пятровічавай Кішчынай — Ганны Янаўны Радзівілаўны — віцебскай ваяводзінай, сяляне-даннікі, выстаўляла ў войска ВКЛ з гэтага маёнтка 10,5 каня. У 1567 г. Лафа — маёнтак, уласнасць Мікалая Крыштофа Радзівіла, князя на Алыцы і Нясвіжы, графа на Шыдлаўцу, віленскага ваяводзіча, выстаўляў у войска ВКЛ з гэтага маёнтка прыблізна 15 коней. У 1577 г. Лахва — маёнтак, уласнасць Мікалая Мікалаевіча Радзівіла, раздзел. У 1580 г. Лахаўскае — сяло Наваградскага павета, уласнасць Яна Кішкі — жамойцкага старасты. У 1581 г. Лахва — маёнтак-воласць Наваградскага павета, уласнасць М.К. Радзівіла, рэестр валочнай памеры. У 1584 г. Лахва ("Лахвенское имение") — маёнтак Наваградскага павета, уласнасць Мікалая Крыштофа Мікалаевіча Радзівіла, князя на Алыцы і Нясвіжы — земскага маршалка ВКЛ. Ён, распачаўшы ў Нясвіжы будаўніцтва езуіцкай калегіі і касцёла, на выпадак сваёй смерці да яго заканчэння, забяспечыў апошняе вялікай сумай грошай з даходаў маёнтка Лахва — 8 тысяч коп грошаў на будаўніцтва калегіі і 4 тысячы коп грошаў на будаўніцтва касцёла. У 1586 г. Лахва — маёнтак Наваградскага павета, уласнасць М.К. Радзівла, абмежаванне. У 1588 г. Лахва, Лафа — маёнтак-воласць Наваградскага павета, уласнасць Мікалая Крыштофа Радзівіла, князя на Алыцы і Нясвіжы — троцкага кашталяна і Яна Станіслававіча Кішкі — віленскага кашталяна, жамойцкага і берасцейскага старасты, раздзел. У 1589 г. Лахва — мястэчка, абмежаванне. У 1590 г. Лахва — маёнтак, уласнасць М.К. Радзівіла. У 1594 г. у Лахве дзейнічае царква. У 1598 г. Лахва — маёнтак Наваградскага павета, уласнасць М.К. Радзівіла, князя на Алыцы і Нясвіжы, троцкага ваяводы. У 1599 г. Лахва, Ляхава — мястэчка ("място") маёнтка (воласці) "Лахвенскаго", або "Ляховского", Наваградскага павета, уласнасць М.К. Радзівіла князя на Алыцы і Нясвіжы, троцкага ваяводы, разгранічэнне Наваградскага і Пінскага паветаў.
У 1612 г. Лахва — маёнтак, уласнасць Альбрэхта Уладзіслава Мікалаевіча Радзівіла, раздзел. У 1613 г. Лахва — мястэчка. У 1626 г. Лахва - маёнтак, уласнасць Зыгмунда Караля Радзівіла, рыцара Мальтыйскага ордэна. Лахва налічвае 169 двароў, а ўвесь Лахвенскі маёнтак — сёлы Чучавічы, Красная Воля, Баравікі, Гоцкая Лука (суч. Салігорскі раён), Вельча, Езярніца, Любачын, Любань, Малая Ляхаўка, Сінкевічы, Сітніца, Селішча і Мілавіцы (пазней зніклі), Заслучча (суч. Жыткавіцкі раён) — 800 двароў. У ходзе валочнай памеры ў маёнтку было намерана звыш 350 сялянскіх валок. Лахвенскія мяшчане карысталіся не ворыўнымі валокамі, а павялічанымі агародамі (так званымі пляцамі). Частка з іх дадаткова трымала і валокі. У 1642 г. Лахва — маёнтак, уласнасць Аляксандра Людвіга Радзівіла, а затым нашчадкаў апошняга.
Цяжка ўстанавіць, калі ў Лахве з'явіліся яўрэі. У спісах акруг Валыні і Пінска за 1623 г. сярод яўрэйскіх абшчын Лахва не ўпамінаецца, але, відавочна, яўрэі ўжо пасяліліся тут, займаліся садаводствам, гандлем рыбай і сельскагаспадарчымі прадуктамі з навакольных сёл.
У 1655 г. у час вайны цара Аляксея з Янам-Казімірам царскі ваявода князь Валконскі ператварыў Лахву ў попел.
У 1659 г. у Лахве знаходзіўся архімандрыт Слуцкі і ігумен Дзяцелавіцкага манастыра Феадосій Васілевіч. У адным з лістоў на імя ўпраўляючага маёмасцю Пятра Дамішэўскага даюцца ўказанні аб нарыхтоўцы прадуктаў на Жыдскім возеры (суч. Чырвонае возера ў Жыткавіцкім раёне) рыбакам вёскі Пухавічы, якім належыць з вясны рознай снасцю лавіць на карысць манастыра шчупакоў з ночы, пасля плотак, кожную ноч трэба дзяліць (улоў) папалам, каб не нанесці шкоды манастыру, большую рыбу вэндзіць... салёную рыбу пасылаць у Лахву...". У гэты ж час пры сведках генерал паказвае Феадосію Васілевічу паперу, у якой князь Міхаіл Казімір Радзівіл, кашталян Віленскі, паведамляе, што за 10 000 злотых ён купіў маёнтак Лахва і патрабуе, каб "архімандрыт азначаны маёнтак уступіў", гэта значыць пакінуў. Відавочна, "маёнтак Лахва" — гэта не самое мястэчка, а нейкая яго частка, якой дагэтуль валодаў Феадосій Васілевіч.
Архімандрыт Слуцкі не пакінуў Лахву, мяркуючы па яго скарзе ад 10 кастрычніка 1662 г. Сутнасць яе наступная: у 1659 г. Радзівіл заняў у Васілевіча 20 000 злотых і даў яму ў "заставу" на 2 гады маёнтак Лахву з умовай: калі ў 1661 г. ён не верне пазыку, то маёнтак застанецца яшчэ на 2 гады ў валоданні архімандрыта, аб чым маюцца законныя дакументы. Нягледзячы на запазычанасць і дамоўленасць, князь Міхаіл Казімір Радзівіл у 1662 г. паслаў на Лахву сваіх служачых з "баярамі, зямянамі і драгунамі з граматамі, і яны сілай прымусілі Васілевіча пайсці з Лахвы, пры гэтым пагражаючы яго забіць, і затрымалі ў Лахве ўсю яго маёмасць — золата, серабро, волава (маецца на ўвазе алавяны посуд), царкоўны посуд, жывёлу, збожжа, якое было звезена з розных маёнткаў з мэтай байдаркамі перавезці ў Слуцк". Слугі князя захапілі гатовыя да адпраўкі ў манастыр лодкі з мёдам, салёнай рыбай, сушанымі грыбамі і іншымі прыпасамі, нанёсшы ўрон амаль на 15 000 злотых.
У 1672 г. Лахва налічвала 166 двароў, якія мясціліся на рынкавай плошчы (19 двароў) і ўздоўж 5 вуліц: Кажан-Гарадзецкай, Любачынскай, Рыбуньскай, Булатаўскай і Цехлінскай. Мяшчанам належала 87 валок ворыўнай зямлі. Да маёнтка належалі сёлы Любачын, Красная Воля, Любань, Малая Ляхаўка, Сінкевічы, Сітніца, Вельча, а таксама Заслучча, Малешава і Сімагошча (якія цяпер знаходзяцца за межамі сучаснай Лунінеччыны). Паншчыны ў маёнтку не было. З кожнай мяшчанскай валокі належала плаціць чынш у памеры 6 злотых і 1,8 гроша, з сялянскай — 10 злотых 8 грошаў. Дзякло вымяралася адным карцом (дзежкай прыкладна ў 120 літраў) аўса, адным возам сена, адной курыцай і 10 яйкамі. Мядовая даніна з валокі дасягала 9 бязменаў (каля 27 кг).
У першай палове XVIII ст. у якасці пасагу княжны Стэфаніі, дачкі Дамініка Радзівіла, апошняга арандатара Нясвіжскага па прамой лініі, уся Лахва перайшла да сямейства Вітгенштэйнаў. У гэты час сярод яўрэяў пачаўся рэлігійны рух хасідізм, які цяжка пракладваў шлях у барацьбе з прыхільнікамі традыцыйнага іудаізму, у якой удзельнічалі і яўрэі Лахвы.
Больш чым праз стагоддзе маёнтак застаецца амаль у тым жа самым стане. У 1765 г. у Лахве 157 яўрэяў, якія плацяць падушную подаць. У 1785 г. у Лахве 187 двароў. Да маёнтка належаць Любачын, Езерніца, Красная Воля, Любань, Ляхаўка, Сінкевічы, Сітніца, Вільча. Зноў з'яўляюцца Мокрава і прыпісаная да Нясвіжскага маёнтка Чучавіцкая воласць — Вялікія Чучавічы, Малыя Чучавічы, Баравікі.
У 1784 г. у Лахве 39 яўрэяў, сярод іх ніводнага купца. У 1788 — 1792 гг. у Лахве і навакольных сёлах жылі 6787 жыхароў, з іх 445 — яўрэі. Пасля далучэння да Расіі іх становішча пагоршылася. Былі адменены некаторыя правы на жыхарства, дадзеныя Польшчай у 1772 г., пачалося выдаленне яўрэяў з гандлю. У раёнах Пінска і Лахвы яўрэям забаранілі гандляваць гарэлкай і віном. Яўрэі займаліся пераважна пасрэдніцтвам, былі рамізнікамі, пекарамі, мяснікамі. У 1795 г. у Лахве 192 двары мяшчан — хрысціян, 17 яўрэйскіх і 20 двароў чыншавай шляхты.
У 1811 г. у Лахве 73 яўрэі, у 1816 – 1819 гг. — 161, з іх 75 мужчын, 86 жанчын. Ім належаць 150 дамоў. Яўрэі займаюцца гандлем лесам і рыбай, якія адпраўлялі ў Мінск, пабудавалі фабрыку плеценай мэблі.
У 1816 г. у Лахве нарадзіўся ад бацькі Станіслава, палкоўніка войскаў польскіх, і маці Сафіі з дома Абуховічаў Марыян Чапскі, аўтар вядомай "Гісторыі каня" і "Манаграфіі аб пчале".
У 1824 г. пабудавана царква ў імя Ражства Багародзіцы на месцы былога манастыра XVII ст. княгіняй Стэфаніяй Радзівіл.
Па апісанні 1864 г., штатнага жалавання прычту 324 рублі, зямлі прысядзібнай 1 дзесяціна, ворыўнай і сенажацяў — 2 валокі. Прыхаджан мужчынскага полу 1030 душ і жаночага — 1251 душа. Да прыходу належыць Траецкая драўляная царкваў в. Красная Воля.
Летам 1873 г. царкоўныя прыходы Лунінеччыны інспектаваў епіскап Мінскі і Бабруйскі Аляксандр. У Лахве яго сустрэў хлебам-соллю тысячны натоўп веруючых з харугвамі і запаленымі свечкамі, тут жа былі 8 свяшчэннікаў у святочным убранні з навакольных вёсак. Адслужылі малебен. "Служэнне было ўрачыстае, царква ярка асветлена, пелі вельмі добра". Царква ў Лахве драўляная, старая ў імя Ражства Багародзіцы, але вельмі ўмяшчальная і ўнутры прыгожая і рэчамі дастатковая, бібліятэка маецца, і нават значная, архіў знойдзены ў парадку. Прыхаджан пры царкве 1300 душ мужчынскага і 1300 — жаночага полу. Яго Прэасвяшчэнства агледзеў каменную царкву, перабудоўваемую на сродкі казны з былога касцёла. Работы выконваюцца чыста, з добрага матэрыялу.
Прачысценская царква. Пабудаванаў 1870-ыя гг. на месцы вышэйназванай.
Па апісанні 1879 г., у лахвенскіх царквах было 7 званоў — адзін вагою 20 пудоў, другі — 7, астатнія пяць — яшчэ менш. Метрычныя кніжкі вяліся з 1800 г., выспавядальныя ведамасці — з 1840-га.
У царкве захоўваліся тры дакументы, выдадзеныя Радзівіламі, — права на зямлю, права на памол, права на пяць медніц мёду. Чацвёрты дакумент — на дзве хаты з зямлёй — захоўваўся ў казённай палаце.
Царква валодала каля 100 дзесяцінамі зямлі (у 11 месцах), 3 дамамі, 2 гумнамі, 3 жывёлагадоўчымі хлявамі, адной канюшняй і лядоўняй — усё ў занядбаным стане. Даход царквы ў той час — 150 рублёў у год. Па штату выконвалі абавязкі адзін настаяцель — свяшчэннік Мікалай Прэабражэнскі, выпускнік Яраслаўскай духоўнай семінарыі, і два псаломшчыкі. У Лахвенскім прыходзе працавала тады адна народная школа і царкоўнапрыходскае папячыцельства.
У 1878 г. на пасаду старасты Лахвенскай царквы быў зацверджаны селянін Фёдар Дземідовіч, а ў 1886 г. членамі папячыцельскага савета былі выбраны Іван Рудзько, Ігнат Харужэвіч, Піліп Яраховіч, Павел Грышкевіч, Сільвестр Трухановіч і Васіль Грудзько, старшынёю — свяшчэннік Стэфан Комар. Ён жа быў выбраны ў 1890 г. старшынёй акруговага вучылішчнага з'езда духавенства Пінскай вучылішчнай акругі.
У 1895 г. у папячыцельскі савет былі выбраны сяляне Антон Шылькевіч, Емяльян Самусевіч, Міхаіл Антановіч, Рыгор Яраховіч, Павел Грышкевіч, Яфім Бярозка, Касьма Грудзько. З першага складу застаўся Павел Грышкевіч. Старшынстваваў свяшчэннік Фама Туміловіч.
Жыхары Лахвы і навакольных вёсак клапаціліся аб сваёй прыходскай царкве: рабілі дробны рамонт добраўпарадкавалі тэрыторыю, ахвяравалі грошы на ўбранне храма. У 1886 г. была выказана ўдзячнасць "сялянцы м. Лахва Улляне Пятровай Шулякевіч за ахвяраванне на карысць царквы 50 рублёў", а годам пазней — усім прыхаджанам Лахвенскай царквы, якія сабралі 260 рублёў на пабудову драўлянай агароджы вакол яе. Свяшчэннік Стэфан Комар падарыў лампаду накладнога срэбра да іконы Божай Маці. Граф Н.П. Ігнацьеў ахвяраваў Лахвенскай царкве розных рэчаў на 120 рублёў, а дваранка Вольга Яскевіч — на 50 рублёў.
У Лахвенскі прыход, акрамя мястэчка, уваходзілі вёскі Лахаўка, Азярніца, Любань, Любачын, Красная Воля. Прыхаджан было 1497 душ мужчынскага полу і 1674 — жаночага, "усе яны сяляне, дастаткова набожныя, між імі вельмі мала пісьменных, займаюцца земляробствам і рыбнай лоўляй".
Па апісанні 1990 г., квадратны ў плане асноўны аб'ём з паўцыркульнай апсідай і 2 бакоўкамі злучаны з масіўнай шатровай званіцай. У багатай апрацоўцы фасадаў выкарыстаны карнізы, падвоеныя паяскі, какошнікі, перспектыўныя парталы і іншыя элементы аздобы. Асноўны аб'ём завяршаецца вальмавым дахам з традыцыйным пяцігалоўем.
Царква — помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.
Царква Аляксандра Неўскага. Пабудавана ў 1863 г. з могілкавай капліцы на сродкі прыхаджан. Не захавалася.
Да 1854 г. у Лахве быў касцёл парафіяльны, 5-гаразраду, відавочна, пабудаваны Радзівілам, цяпер гэта царква, 308 католікаў, ёсць невялікая каталіцкая капліца Давыд-Гарадоцкай парафіі, яўрэйская школа, больш 150 дамоў, упраўленне Лахвенскай воласці, у якую ўваходзіць 5 сельскіх старастаў, 10 вёсак і больш 1400 сялян мужчынскага полу. Колькасць насельніцтва мястэчка каля 800 душ, большасць яўрэяў, занятых дробным гандлем, скупкай і продажам лясных тавараў і рыбы. Мясцовыя сяляне вядомы як майстры пляцення карзін. Лахвенскія валоданні разам з фальваркамі Любачын і Воля маюць каля 1000 улук (старая польская мера плошчы = 16,8 га), пераважна ў лясах і лугах. Зямля тут лёгкая, пясчаная, млыны, вінны водкуп і рыбалоўства даюць больш 7000 рублёў серабром.
У 1870 г. Лахва знаходзіцца на 9-ым месцы сярод мястэчкаў Мазырскага павета, жыхароў 600 мужчын, 700 — жанчын, 230 двароў. Мястэчка належыць сялянам, размешчана пры 5-ай ваенна-камунікацыйнай дарозе з Мазыра ў Пінск. У 1879 г. у Лахве 3 яўрэйскія малітоўныя дамы. Адзначаецца, што "сказанняў асабістых пра Лахвенскую мясцовасць няма, толькі ў паўднёва-заходнім баку мястэчка ўзвышаюцца тры вялікія курганы, па паданню... гэта не што іншае, як магілы ад вайны рускіх са шведамі...".
У 1884 г. занатавана: "Лахва — старажытнае мястэчка і вялікія валоданні палескія, калісьці ў ваяводстве Брэст-Літоўскім, у Пінскім павеце, цяпер — у Мазырскім... над ракою Смердзь, у русінаў - Смерт, раней Лахвай званай, у 4-ай паліцэйскай Ленінскай акрузе. Год заснавання гэтага паселішча невядомы. Мястэчка Лахва вялікае і размешчана ў прыгожай мясцовасці непадалёку ад Прыпяці, сярод вялікай пушчы, маючы на поўнач непраходныя Грычынскія балоты. Гэтая мясцовасць багатая казачнай колькасцю звяроў і рыбы. Таму Радзівілы арганізоўвалі тут з каралеўскай раскошай паляванні, апісанні якіх ва ўспамінах удзельнікаў уражваюць чытачоў".
У лютым 1886 г. уступіла ў строй чыгуначная дарога Лунінец — Гомель. Ветка дарогі пралягала непадалёку ад мястэчка. Быў узведзены драўляны адміністрацыйны будынак і ва ўсе чыгуначныя даведнікі імперыі ўнесена новае найменне — станцыя Лахва.
Чыгунка ўнесла значныя змяненні ў жыццё мястэчка. У ім з'явіліся новыя людзі — чыгуначнікі, была разбіта пляцоўка для пагрузачных работ і ўтвораны новыя рабочыя месцы.
У кастрычніку 1887 г. у паштовых даведніках Расіі паведамлялася, што адкрыта новае паштовае аддзяленне ў Лахве, якое ў жніўні 1910 г. было ператворана ў паштова-тэлеграфнае.
З 70-ых гадоў штогод 23 красавіка ў Лахве праводзіўся Георгіеўскі кірмаш, на якім можна было купіць жывёлу, коней, ільняныя і пяньковыя тканіны мясцовай вытворчасці, вяроўкі, збрую, свечкі, мыла, ганчарныя вырабы, вырабы з дрэва — цэбры, бочкі, ночвы, пляцёнкі з бяросты і лазы, зерне, рыбу, ліпавыя лапці і скураны абутак ручной работы, іншыя тавары сялянскага гандлю. Тавараабарот Лахвенскага кірмашу складаў 700 — 1000 рублёў.
У 1897 г. у Лахве 2426 жыхароў, з іх 1057 яўрэяў.
Да 1905 г. "...у 19 вёрстах за Лунінцом знаходзіцца на Брэсцка-Бранскай чыгунцы станцыя Лахва, якая грузіць да 15 тысяч пудоў хлебных і лясных грузаў. Яна ляжыць на мяжы Пінскага і Мазырскага паветаў пры старажытным мястэчку той жа назвы, раскінутым вярстах у 8 ад р. Прыпяці, ля яе левага прытоку р. Смердзі, сярод вялізнай пушчы. У Лахве дзве праваслаўныя царквы, адна з якіх Прачысценская, у 70-ыя гады пабудавана на месцы старой царквы Ражства Багародзіцы, а другая — перабудавана з былога касцёла, яўрэйскі малітоўны дом..."
Мяшчанскую ўправу ўзначальвае стараста-старшыня. Гэту пасаду амаль заўсёды займалі яўрэі, таму што дзяржауная палітыка прадугледжвала прадстаўніцтва ў органах самакіравання асоб розных нацыяналь насцей, якія абаранялі б інтарэсы розных слаёў насельніцтва, а ў Лахве ўсе гандлёвыя людзі былі яўрэямі. У 1910 г. старшынёй мяшчанскай управы быў Моўша Кандратавіч, у 1912 г. — Лейзер Нейман. У гэты ж час валасным упраўленнем кіравалі адпаведна старшыні Н. Шулякевіч і Н. Ляніўка.
На балотным масіве Кукуцёлка ў Лахве размяшчаўся філіял Мінскай балотнай станцыі, створанай у 1911 г. Кукуцёлку наведвалі, тут працавалі многія, потым вядомыя вучоныя і меліяратары: Е.В. Апокаў (1869 — 1938), удзельнік экспедыцыі І.І. Жылінскага, адзін з аўтараў справаздачы аб ёй, інжынер-гідратэхнік Мінскай губерні, а з 1914 г. — начальнік Палескай вышукальнай партыі, стаўшы потым акадэмікам АН УССР А.Д. Дубах (1883 — 1942), начальнік гідра-тэхнічнай часці Мінскага ўпраўлення земляробства і дзяржаўных маёмасцей, потым — акадэмік АН Беларусі.
8). Тапонімы зямлі Лунінецкай
|
Назвы зямлi лунiнецкай
|
|
Кожны з нас мае сваю маленькую радзіму — месца, дзе нарадзіўся, дзе прайшлі дзіцячыя ці і пазнейшыя гады. І куды не закіне нас лёс, як не складзецца жыццё, а ў памяці як нешта святое і светлае застаюцца нашы родныя горад і вуліца ці вёска з навакольнымі ўрочышчамі, палямі і сенажацямі, блізкая рэчка або лес. І ў кожнага з пералічаных геаграфічных аб’ектаў маецца назва. Яна — народная, гэта значыць дадзена людзьмі мінулых пакаленняў. Некаторыя найменні прыдуманы нашымі даўнімі продкамі, што жылі тысячы гадоў таму.
Але назвы не ўзніклі без дай прычыны, яны абавязкова адлюстроўваюць нейкія асаблівасці прыроднага асяроддзя ці ўмоў вытворчай дзейнасці людзей таго часу, калі ўзнікла назва. Найбольш бывае, што ўжо даўно знікла першапачатковая аснова, а найменаванне сведчыць, што тое было. Напрыклад, Рудня, Смалярня. Сотні гадоў ўжо там не здабываюць ці не плавяць руду, не “кураць” смалу, а назвы не зніклі. Ці ўрочышча Дубіч. Раслі дубы, а зараз чыстае поле, але назва захавалася. Гавораць самі за сябе назвы Пяскі, Серадзібор’е, Міжлессе, Вострава, Падбалоцце, Залессе і г.д. Каля Перунова знаходзіцца невялікі пасёлак Пцічнік. У 1960-х гадах там месціліся калгасныя куратнікі, яны даўно расфарміраваны, а назва гучыць. А крыху раней (у 50-х гадах) каля Чэрабасаўкі вырошчвалі сярэднеазіяцкую расліну кок-сагыз, і месца іменавалі Каксагызішча. Выраслі новыя пакаленні людзей, назва забылася, і ўрочышча застаецца безыменным.
Ёсць аб’екты, пра якія маюцца дакладныя звесткі, ад чаго пайшла назва і нават дата ўзнікнення (напрыклад, пасёлак Палескі, Барсукова, Чэрабасава і размешчаныя між імі вёскі).
Пра некаторыя назвы мы даведваемся з легендаў ці паданняў. Так вядома, што ў даўнія часы рака Лахва валодала загадкавай з’явай — вампірызмам, за што святары праклялі яе і далі назву Смерць. Пазней назва трансфармавалася ў Смердзь. Ды і найменне балота Сваха асноўваецца на паданні: у час нейкага нашэсця ворагаў людзі з Багданаўкі і Бастыні схаваліся ў балотным абшары. Пакуль там жылі, яны не толькі пазнаёміліся, але і парадніліся — былі сасватаны дзве ці тры пары. Мясціну тую і назвалі Свахай.
Ёсць шмат выпадкаў, калі на месцы нейкіх урочышчаў узнікае новы аб’ект, што паглынае дзясяткі найменняў. Не кожны ведае, што на месцы РУП “Граніт”, кар’ера і порта знаходзіліся сітніцкія ўрочышчы “Прэсніц, Чэрэпаха, Корыцішчэ, Подлесье, Крыва Ніва, Бозок, Целюстка, Заплесье, Горовата, Конюхоў Лес і Зады”. Такі ж лёс напаткаў сотні ўрочышчаў, што трапілі пад меліярацыйныя і польдэрныя плошчы.
Шмат хутароў, сенажацяў, водных аб’ектаў, што ў дасавецкі час належалі ўласнікам (а іх даўно ўжо няма ў жывых), назвамі напамінаюць пра тых людзей: Панасаў Бераг, Гараськаў хутар, Базылёва ямка, Сінкевічы, Мікашэівчы і г.д. Адлюстравана ў тапонімах і водгулле гісторыі: Татарскія брады, Шведская магіла, Відуш-гара, Маяковыя горы…
Багата таямніц хаваюць у сабе найменні гарадоў і вёсак Лунінеччыны. Варта толькі ўнікнуць у іх, і можна глыбей спазнаць сваё мінулае. Прапанаваны тапанімічны слоўнік дапаможа разабрацца з гісторыямі ўзнікнення родных вам назваў.
Азярніца (Езерніца). На старонках дакументаў упершыню паселішча згадваецца ў 1588 годзе. Па сэнсе назва паходзіць ад слова “возера”. Магчыма, і быў у даўнія часы такі вадаём, які з цягам часу ў мясцовым рэльефе згладзіўся. Але верагодней, у аснову назвы лягло слова мінулых часоў “зярніца”, што значыць — урадлівая хлебная ніва. Ды і спрадвек жыхароў вёскі называлі не азярнічанін і азярнічанка, як калі-нікалі называюць і сёння, а зярнюк, зярнічанка або ласкава — зярнючка.
Багданаўка (Багданіўка). У аснове назвы вёскі ляжыць імя Багдан — першапасяленец, род якога заснаваў тут паселішча і імя яго ўславіў на вякі. Бытуе і паданне, што нейкія ўцекачы, ратуючыся ад ворагаў ці ад пана, брылі па лесе, і раптам адкрылася ніўка: Бог даў ніўку. І заснавалі Багданіўку.
Баравікі. Вёска заселена на грыбным месцы ляснога (баравога) масіву.
Бараўцы. У аснове назвы ляжыць слова “бор”. Першапачатковае найменне паселішча — Бароўня, у дакументах за 1800 год — Бараўня (8 хат).
Барсукова. Названа па прозвішчы агранома-каморніка В. Барсукова, які ў 1906-1907 гадах праводзіў тут разбіўку банкаўскай зямлі на хутары.
Бастынь (Бастыня). У аснове тапоніма ўстарэлы тэрмін “самавольнае пасяленне” ці “самавольны захоп зямлі”.
Белае Возера. Вёска аднайменна назве воднага аб’екта, на беразе якога месцілася. Знішчана фашыстамі 19 студзеня 1944 года. Не адноўлена пасля вайны.
Бродніца. Паселішча на беразе рэчкі Бродніца. А назва рэчкі — ад слоў “броды”, “пераброды”.
Велута (Волута). У аснове назвы — устарэлыя словы “велет”, “велітэнь”, што азначала “сілач, волат”. У канцы XVIII стагоддзя пісалася назва “Велюта”, што азначала “велічыня”.
Вільча (Вельча). У радзівілаўскія часы — порт, фальварак; у друкаваных крыніцах і на картах паселішча сустракаецца ў двух найменнях. Больш верагодная назва Вільча, што значыць “звілістая” — вёска на заломах ракі, на Случы, як і Вілейка, і Вільня (Вільнюс) на Віліі. Падыходзіць і другі варыянт стараславянскае “віліч” — высокі (бераг, як і вільчык хаты). Зараз вёска месціцца на другім беразе, у Жыткавіцкім раёне.
Вічын (канец XVII ст. — Віцына, 1800 год — Вечына). Назва не разгадана, крыецца недзе ў глыбіні вякоў.
Вострава (рускае Острово). Азначае поле паміж лугамі; узвышанае месца сярод балот ці воднай прасторы.
Вулька 1 (раней Волька, Волька Лунінецкая). Пасяленне, жыхары якога вызваляліся ад некаторых павіннасцей, напрыклад, майстры, што выраблялі прадметы для пана. Вулька — гэта польская форма слова. Нумар 1, як і Вульцы 2, прысвоена ў пасляваенны час.
Вулька 2 (у XVI ст. — Воля, у XVII ст. — пас. Волец, пазней — Вулька Бродніцкая). Спачатку паселішча з вольнапасяленцамі.
Галы Бор. Першапасяленцы вёскі засяліліся на голай (чыстай) прасторы сярод бору, лесу.
Града. У аснову назвы ўзята слова “града”, што азначае высокі грудок, узвышша або прадаўгаваты ўзгорак сярод балота.
Дварэц. Па версіі, у аснову назвы лягло паняцце “панскі двор з прыгожым будынкам”, але з даўніх дакументаў вынікае, што сяло належала памешчыкам Кішкам, іменне якіх было ў Кажан-Гарадку, а тут ні панскіх сядзіб, ні памесцяў не мелася.
Дзятлавічы (Дзяцелавічы). Ва ўсіх даўніх друкаваных крыніцах прасочваецца назва Дзяцелавічы. Верагодна, што яна ўтворана ад слова “дзяцелавіна” (дзяцеліна) — дзікай белай канюшыны, якая і зараз тут расце паўсюдна. Назва з цягам часу трансфармавалася ў Дзятлавічы.
Добрая Воля. Назва ўзнікла на аснове добраахвотнага пасялення людзей на асваенне новых зямель.
Дрэбск. Ад слова “дрэбы”, у даўнія часы так называліся сухія дрэвы; як доказ, і зараз маюцца водгукі тых слоў: драбіны, драбінкі, драбцы ў возе.
Дубаўка. У аснове тапоніма — назва дрэва “дуб”. Што ў тым месцы меліся дубровы, сведчаць недалёкія ўрочышчы Дубрава і в. Дубнавічы ў Пінскім раёне.
Запроссе. Паселішча ўзнікла ў часы заснавання фальварка ў Вільчы за прасянішчамі (палямі, дзе сеялі проса).
Засценак (Засценак Волянскі). Невялікае паселішча ў некалькі хат. Пры трохполлі кожнае з трох сялянскіх палёў мела свае дакладныя межы, так званыя “сцены”. Усе землі сяла, што ляжалі за межамі гэтых сцен, называліся засценкавымі або засценкам.
Кажан-Гарадок (да 1599 года — Гарадзец). Назва, відаць, звязана з промыслам шыцця скураных вырабаў: кожанак і паўшубкаў-кожанаў, што мелі шырокую вядомасць.
Кормуж (Кормыж). У 1493 годзе — урочышча, дзе нарыхтоўваўся корм для панскай жывёлы.
Красная (Чырвоная) Воля. Паселішча, жыхары якога вызваляліся ад панскіх павіннасцей, бо заняты былі промысламі. “Красная” ў народнай мове раней абазначала нешта вельмі добрае, светлае ці цудоўнае. Напрыклад: “каса-краса”, “красна дзеўчына”…
Купаўцы (у 1800 годзе — Купавіск). Ад “купа” — узвышанае месца, аголенае ад лесу. А магчыма — купленая зямля ці нават людзі, што купілі ўчасткі зямлі (С.Н.).
Лахаўка (Малая Лахаўка). У радзівілаўскія часы мела зручнае транспартнае распалажэнне, месца набыло статус другой Лахвы. З даўніх часоў і да 1795 года іменавалася Малой Лахаўкай.
Лахва. Тапонім утвораны па назве старажытнага племені Lahija (Лахія). І рака Смердзь у даўнасці звалася Лахвай.
Лобча (Лобчэ). Ад тэрміну “лобнэ місцэ” — узвышанасць, роўнае месца.
Лоўча — станцыя. Месца, дзе вяліся ловы звяроў, паляванне: “лоўчэ місцэ”.
Лугі. Вёска, размешчаная на абшары лугоў.
Лунін (Лулін). Упершыню ў дакументах вёска згадаваецца ў 1432 годзе як Лулін, і толькі праз 130 гадоў, у 1563 годзе, — Лунін. Калі браць за аснову -лун-, дык даследчыкі вылучаюць некалькі версій: ад назвы птушкі лунь; ад імя Луня; і, што самае верагоднае, — ад стараславянскага “лунь” (акно ў балоце) ці мясцовага “лунка” (палонка ў лёдзе). Калі браць “Лулін”, то ў паўднёвых славян “лула” — люлька для курэння, а што значыла “луля” ў нашых продкаў, не даследавана.
Лунінец (Лулінец). Названы па прыналежнасці да месца жыхарства першапасяленца ў гэтай мясціне, ураджэнца в. Лунін/Лулін — лунінца/лулінца. Лутавень. Частка в. Сінкевічы, якая ў апошнія дзесяцігоддзі фігурыруе як самастойнаяадміністратыўная адзінка. У аснове назвы — слова “лут(а)” — лыка маладой ліпы.(В.А. Жучкевіч “Краткий топонимический словарь”, ст. 213.)
Любажэрдзе. Назва хутара сведчыць сама за сябе: тут раслі (і растуць) гонкія дрэвы, з якіх можна выбраць любое жэрдзе.
Любань (спрадвек было Любонне). У аснове назвы ляжыць паняцце “аблюбаванае месца”, “любімае”. У паданні пра Любань гаворыцца, што князь, бываючы ў гэтай мясціне, захапляўся красой: “Любо мне тут!”
Любачын (па-народнаму Любачына). У аснову назвы ўкладзены паняцці “люба” (хораша, прыемна) і “чынна” (як трэба) — прыгожае, прыстойнае месца.
Люшча. У аснове тапоніма — махавое балота з куп’ем і вокнамі, непраходнае балота.
Манасеева. Вёска названа па прозвішчы агранома-каморніка Ю .Манасеева, упарадкавальніка хутароў.
Мелясніца. У аснову назвы ляглі паняцці “дробны, мелкі” (можа быць — пясок); “малая прастора” (сярод лесу).
Міжлессе. Паселішча, заснаванае на прасторы між лесу.
Мікашэвічы. Населены пункт названы па імені ці мянушцы Мікаш — першапасяленца тут, а можа, заснавальніка рудні — прадпрыемства, на якім плавілі руду.
Мокрава (Мокраць). Верагодна, у часы зараджэння паселішча разлівы вод Прыпяці і Лані затаплялі гэтыя мясціны; лішак вільгаці даваў падставу найменаваць Мокравам.
Моршчынавічы. Пра назву звестак няма.
Навасёлкі. (Назва ад Новае сяло). Першыя навасёлы засялілся тут у канцы XIX стагоддзя на асушаных балотах. Хвалі засяленняў узнікалі перыядамі: у сувязі з продажам зямельных участкаў (1907-1910 гады); бежанцы (з 1914 года); з Польшчы — асаднікі (1920-30-я гады).
Намакрава. З’явілася на развілцы дарогі: адзін кірунак быў на Крупу (на Прыпяць), другі — на Мокрава. Першыя насельнікі засяліліся тут у 1908 годзе.
Обруб. З сярэдзіны XIX стагоддзя да 1890 года тут фарміраваліся плыты для сплаву. У гэтым месцы вёўся обруб бярвенняў.
Перунова. Вёска названа па прозвішчы агранома-каморніка П. Перунова, які адводзіў хутары ў гэтых кварталах.
Палескі (да 1969 года — Крэстунова). У 1918 годзе лунінскі князь Францішак Друцкі-Любецкі ўзвёў сядзібу з дворыкам каля скрыжавання дарог, пры якім стаяў новы крыж (крэст), таму ўрочышча называлася Крэстунова. Любецкі назваў іменне гэтак сама. У пасляваенны час тут была адкрыта Палеская вопытная балотная станцыя, сфарміравался вёска, якая перарасла ў пасёлак, названы Палескім.
Пясчанікі. Пасяленне адбылося на пясках, на неўрадлівай зямлі.
Ракітна. Паселішча ўзнікла на месцы ракітніку.
Рэдзігерава. Вёска названа ў гонар вядомага вучонага агранома-меліяратара Уладзіміра Рыдзігера, які ў 1906-1912 гадах узначальваў кампанію па падзеле хутароў і ўзвёў доследную балотную станцыю.
Сасноўка. Вёска ўзнікла на месцы сасновага лесу.
Сінкевічы. Назва вёскі паходзіць ад прозвішча першага пасяленца гэтага месца — Сінкевіч.
Сітніца. У аснове тапоніма — назва травы — сітніку.
Сітніцкі Двор. Населены пункт размешчаны на месцы жывёлагадоўчых фермаў радзівілаўскага фальварка Сітніца.
Флярова. Вёска названа ў гонар вучонага агранома, землямера А.&Флярова, упарадкавальніка хутароў.
Хобат. Хутар (знікаючая вёска) месціцца на вузкай паласе ўздоўж ракі Лань, якая падобная на хобат жывёлы.
Чучавічы Вялікія і Малыя. Магчыма, ад даўняга слова “чучава”, што азначае нешта наспех (часова), неахайна зробленае.
Чэрабасава. Вёска носіць прозвішча Р. Чэрабасава — воднага тэхніка-меліяратара і ўпарадкавальніка зямель. Яго іменем названы і канал Грычын-Прыпяць.
Яжаўкі. Паходзіць ад балцкага eze — мяжа, градка.
Язвінкі (Язаўка). У аснову назвы ляглі старажытныя словы: “езва” — водмель ракі або пясчаны нанос; “езвішча” — водны заліў; “еза” — запруда ў вадзе; “язвы” — гнілыя мясціны. Ёсць меркаванне, што ў даўнія часы, да пракладкі чыгункі, сюды разліваліся воды вясновых паводак з Прыпяці.
|
разгарнуць » / « згарнуць