З навучэнцамі пачатковых класаў праведзена віктарына "Казачная экалогія". Навучэнцы пазнаёміліся з экалагічным даследаваннем казкі "Царэўна-жаба". Дзеці называлі казкі, у якіх людзі ператвараюцца ў жывёл, а жывёлы ў людзей, казкі, у якіх ёсць міфічныя істоты і нежывая прырода ажывае. Адгадвалі казкі і знаходзілі ў іх экалагічныя моманты. Малявалі птушак, жывёл, расліны, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.


