Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Справаздачы па мерапрыемствах

21.02.26

Дзень роднай мовы “Мова родная, мова дзядоў”

1.02.2026 з вучнямі пачатковых класаў  праведзена мерапрыемства (да Дня роднай мовы) "Жыве ў вяках беларускае слова" Дзякуючы мерапрыемству,  вучні паказалі  сваю  пазнаваўчую актыўнасць, маўленчую культуру, творчыя і інтэлектуальныя здольнасці. Пераканаліся ў тым, што наша мова - прыгожая, спеўная, сакавітая. Дзякуючы ёй, людзі разумеюць  адзін аднаго, набываюць веды, дасягаюць сваёй  мэты. Мова - душа народа, яго галоўны скарб.

21 лютага 2026 года для вучняў 5–9 класаў прайшоў моўны турнір пад назвай «Мае беларускае, роднае, кроўнае...», прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Мэта турніра – абуджэнне цікавасці да беларускай мовы, выхаванне паважлівых адносін да роднай мовы, свайго народа, гісторыі. Падзяліўшыся на дзве каманды, “Пралеска” і “Васілек”, удзельнікі выконвалі розныя заданні па беларускай мове: аднаўлялі словы, у якіх згубіліся склады, працавалі перакладчыкамі, паказалі сябе ў якасці матэматыкаў, прыгадвалі поўныя і скарочаныя імёны, тлумачылі значэнне слоў, а таксама дэманстравалі свае веды і кемлівасць у такіх конкурсах, як “Веру – не веру”, “Моўны дэтэктыў”, “Эрудыт”, “Хто больш?”. На працягу ўсяго мерапрыемства гучала толькі родная мова.
У выніку з невялікай перавагай перамогу атрымала каманда “Васілек”.

Раздзелы сайта